Зима. Дороги. Гололёд

Безопасность Здоровье Общество

Як на катку
Па статыстыцы дзве трэціх дарожна-транспартных здарэнняў звязаны з няўменнем вадзіцеляў справіцца з кіраваннем на слізкай дарозе, няправільным выбарам хуткасці. На жаль, некаторыя не звяртаюць увагу на тое, што і пры плюсавай тэмпературы нябачны для вока галалёд. Асабліва ён небяспечны на мастах, эстакадах, высокіх насыпах, паваротах.
У выніку “нялётнага” надвор’я дарожнае пакрыццё страчвае свае якасці, каэфіцыент счаплення зніжаецца да небяспечнай мяжы. Напрыклад, прыпыначны шлях пры хуткасці 60 км/гадз на сухім асфальтабетонным пакрыцці складае каля 37 метраў, на мокрым – 60 метраў, на абледзянелай дарозе – 152 метры. Вельмі важна навучыцца вызначаць такую небяспечную для язды дарогу і своечасова мяняць рэжым і тактыку руху.
Як сведчыць аналіз ДТЗ з легкавым транспартам, каля паловы аварый адбылося на мокрай ці слізкай дарозе. Таму пры такіх умовах надвор’я не варта абганяць без пільнай патрэбы.
Калі аўтамабіль заносіць, то лепш не тармазіць. Выціскаць счапленне – таксама марная справа. Калі павольна знізіць газ на заднеправадным аўтамабілі, а на пярэднеправадным крыху павялічыць, то гэта можа зменшыць занос. Руль варта круціць ў бок заносу ў меру хутка. Не спяшайцеся, не ганіце, памятайце, што вас чакаюць дома.
У. Кліменка, начальнік ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *