Ребёнку помогли небезразличные люди из Новополоцка

Общество

Цацкі для Арцёмкі
У дзіцячае аддзяленне райбальніцы трапляюць не толькі хворыя, але і дзеткі з сацыяльна неблаганадзейных сем’яў, расказала загадчыца аддзялення Л. Р. Завадская. Усяго сёлета ў аддзяленні пабывала 25 такіх дзетак да трох годзікаў. Як правіла, іх прывозяць не зусім здаровымі. Таму ў дзіцячым аддзяленні атрымліваюць не толькі прытулак, але і лячэнне.
Больш за тыдзень таму ў бальніцу трапіў Арцёмка. Яму няма яшчэ і годзіка. Маці кудысьці з’ехала невядома на колькі дзён, а хлопчыка пакінула са знаёмай…
Жвавага і ўсмешлівага Арцёмку даглядала Алена Арлова з Мікіціхі, якая са сваёй дачушкай  ляжала ў адной палаце  з хлопчыкам.  Жанчына была ўражана тым, што Арцёмку прывезлі ў бальніцу без запасу адзення, без цацак. Жанчына звярнулася да сваіх наваполацкіх сяброў (Алена працуе ў горадзе) з просьбай сабраць адзенне і цацкі для Арцёмкі. Адгукнуліся многія. Але гэтага здалося мала. “Тады мы звярнуліся да гараджан  праз сайт “Шукаю цябе. Полацк-Наваполацк” з просьбай дапамагчы, – расказвае Алена. – Адзін за адным пасыпаліся званкі. Нам тэлефанавалі людзі рознага ўзросту. Здзівіла, што некалькі маладых хлопцаў прыехалі да нас пасля наведвання дзіцячага магазіна: у пакетах было новае адзенне, цацкі і кнігі. Увесь наступны вечар мы аб’язджалі ўказаныя адрасы і забіралі пакеты з дзіцячым адзеннем, з якога ўжо выраслі чыісьці дзеці. Некаторыя людзі нават дзякавалі нам, што арганізавалі такую добрую справу”. Падарункаў, якія Алена прывезла разам са сваім наваполацкім сябрам Аляксандрам Кушнірам,  ледзь змясціліся ў легкавую машыну – іх хопіць і для Арцёмкі і для іншых дзетак з неблаганадзейных сем’яў.
“Мы ўдзячны вось такім валанцёрам, усім добрым людзям, сёстрам касцёла Маці Божай Фацімскай, якія рэгулярна дапамагаюць нам”, – кажа Л. Р. Завадская.
Дарэчы, мы дазналіся, што для дзетак дзіцячага аддзялення  і яшчэ патрэбны спонсары. Патрэбна дзіцячае адзенне для дзетак да трох гадоў і пластмасавыя ці гумавыя цацкі (толькі не мяккія!). Можа, і сярод шумілінцаў знойдуцца валанцёры ці проста добрай душы людзі, якія возьмуцца дапамагчы.



1 комментарий по теме “Ребёнку помогли небезразличные люди из Новополоцка

  1. Небезразличных людей на самом деле очень много, их гораздо больше, чем кажется. Часто бывает главное — клич дать.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *