Поздравление с Пасхой от настоятеля прихода Матери Божьей Фатимской

Главное Духоўнае Общество

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Паважаныя хрысціяне, вызнаўцы Езуса Хрыста і ўсе людзі добрай волі! Перажываем Светлую Пасху ў асаблівым кантэксце дзеяў нашай гісторыі, калі, здаецца, як ніколі дагэтуль мы патрабуем супакою Хрыста Уваскрослага, патрабуем надзеі і новага подыху Духа Святога.

Ад свайго імя з нагоды Пасхальных Святаў складаю шчырыя віншаванні. Жадаю кожнаму з нас новага позірку на сябе і рэчаіснасць. Няхай нас натхняе жывая прысутнасць Хрыста Уваскрослага ў нашых сем’ях і калектывах. Няхай Хрыстос асвятляе нашыя розумы і распальвае нашыя сэрцы, каб нашыя памяшканні былі прасторамі, дзе можна сустрэць Уваскрослага і Ім дзяліцца.
Са Святам Пасхі!
а. Анджэй Юхневіч ОМІ, настаяцель прыхода Маці Божай Фацімскай у г. п. Шуміліна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *