В КФХ «Родник» Шумилинского района в разгаре уборка картофеля

Сельское хозяйство Экономика

“Брыз”, “рыкея”, “уладар” – восені дар
Яшчэ ў пачатку жніўня з СФГ “Раднік”, якая спецыялізуецца на вырошчванні бульбы, у гандлёвую сетку паступілі першыя тоны “ўладара”, “лілеі”, “брыза”, “нептуна”. Зараз ўборка ў разгары, капаюць сярэднія і познія гатункі.  У мінулую пятніцу, 19 верасня, карэспандэнт раённай газеты пабывала на бульбяных палетках ва ўрочышчы Клімава.
Два бульбаўборачныя камбайны плывуць па полю з роўнымі барознамі. Прайшоў камбайн туды і назад – і бункер напоўнены. Да камбайнаў спяшаюцца машыны і трактары, каб адвезці ўраджай у арачнік.
– Учора накапаў 80 тон, – пахваліўся механізатар Анатоль Карнякоў (на здымку). –  Працую на бульбаўборачным камбайне шосты год, таму магу з упэўненасцю сказаць: ураджай у гэтым годзе сярэдні. Хаця некаторыя гатункі прыемна здзівілі: умалотнымі аказаліся “лілея” і “маніфест”.  Калі бульба буйная і яе многа, дык і працаваць у ахвоту.
МАЗ з поўным прычэпам (зараз вязе больш за восем тон) з цяжкасцю едзе па пратаптаных на полі каляінах. Механізатар разводзіць рукамі: “Час працаваць, прабачце”.  З лёгкасцю падымаецца па прыступках у кабіну і едзе наўздагон свайму напарніку – Леаніду Кавалеўскаму. Разам яны павінны накапаць за дзень больш за 150 тон.
“На круг” ураджайнасць атрымліваецца 260 цэнтнераў з гектара, расказала галоўны аграном гаспадаркі Л. М. Прыгун. Людміла Мітрафанаўна ўпэўнена, што калі выкапаюць позні гатунак “рыкея”, то ўраджайнасць павялічыцца за 300 ц/га. “Са 150 гектараў выкапалі пакуль адну трэць, накапалі больш за тысячу тон бульбы, – расказала Людміла Мітрафанаўна. – Зарэкамендаваў сябе новы  чырвонаклубневы сорт “маніфест”. Гаспадарцы не хапае ўласнай тэхнікі на адвозцы. Выручаюць суседнія прадпрыемствы. Напрыклад, кожны дзень на адвозцы бульбы працуюць адна-дзве машыны з “Прыазёрнага міру”, прадастаўляюць трактар і машыну з прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Некалькі дзён у “Радніку”  працавала тэхніка  з ДРБУ-204 , з ААТ “Ляжні” і “Прыдзвінскі”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №73 ад 22.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *