Шумилинские коммунальники готовятся к отопительному сезону

Новости Экономика

Падрыхтоўка да зімы выйшла на фінішную прамую
Засталіся лічаныя тыдні, калі пачнецца ацяпляльны сезон. І каб зімою ў нашых ў кватэрах, у школах і садках, у бальніцах і офісах было цёпла ў летні час для работнікаў камунгасу была гарачая пара. Трэба было праводзіць рамонт кацельняў, цеплапунктаў і цеплатрас, назапашваць паліва. Адным з самых праблемных пытанняў застаецца стан цепласетак.
Галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксей Догель паведаміў, што на сучасныя ПІ-трубы заменена каля 40% цеплавых сетак, каля паловы  труб маюць узрост больш за 20 гадоў, з іх 16% служаць больш 30 гадоў. Менавіта гэтыя ўчасткі выклікаюць найбольшую трывогу, тут і парывы часта адбываюцца.
Асноўныя намаганні камунальшчыкаў сёлета былі сканцэнтраваны на аграгарадках Слабада і Мікіціха, а таксама на райцэнтры. У аграгарадку Мікіціка заменена на сучасныя амаль два кіламетра труб, больш за 220 метраў – адрамантаваны.
Шмат зроблена ў аграгарадку Слабада. Як адзначыў Аляксей Догель, са Слабады часта паступалі скаргі на адсутнасць гарачай вады, на ледзь цёплыя батарэі.  Галоўны інжынер упэўнены, што пасля капітальнага рамонту сістэмы гарачага водазабяспячэння  гэтыя пытанні па Слабадзе больш узнікаць не будуць: тут заменена звыш 800 метраў труб у цеплатрасах.
Аляксей Догель падкрэсліў, што ў Слабадзе і Мікіцісе рамонт пачалі ў маі і з яго завяршэннем праблем не было. А вось у Шуміліне замену труб пачалі ў канцы жніўня, бо набыць трубы для райцэнтра змаглі толькі пад канец лета. Праўда, гэта акалічнасць не павінна паўплываць на падрыхтоўку да ацяпляльнага сезона, бо час яшчэ ёсць. Сёння актыўна вядзецца замена труб у мікрараёне МСО. Ужо ўкладзена  чатырыста метраў ПІ-трубой.  Усяго ж у Шуміліне мяркуюць памяняць каля двух тысяч метраў.
У астатніх сельскіх населеных пунктах і г.п. Обаль сёлета замену труб не рабілі, займаліся бягучым рамонтам. Новую ізаляцыю набылі каля трохсот метраў цепласетак у Обалі і пяцісот – у сяле. Таксама замянілі каля 370 метраў труб на асобных, найбольш праблемных участках.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №73 ад 22.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *