В основе патриотического воспитания в Шумилинском детском саду №3 — народные традиции и обряды

2023 – Год мира и созидания Новости Образование

«Беларусь – мая зямля, родная старонка»

У рамках раённага праекта «Укараненне мадэлі ўзаемадзейнічання ўстаноў адукацыі і сям’і па фарміраванні грамадзянска-патрыятычных пачуццяў выхаванцаў» у дзіцячым садзе №3 г. п. Шуміліна прайшло свята «Беларусь – мая зямля,родная старонка».

Дзеці спявалі беларускія песні і паказалі сваім бацькам, як яны добра танцуюць польку-красуху і іншыя беларускія танцы. Дзве каманды, у склад якіх увайшлі і бацькі, спаборнічалі на веданне прыказак і прымавак, у адгадванні загадак, назваў гарадоў нашай рэспублікі, у перакладзе слоў на беларускую мову. Варта адзначыць, што хлопчыкі і дзяўчынкі нядрэнна арыентуюцца ў беларускіх народных святах – Купаллі, Масленіцы, Дажынках, Вячорках, Гуканні вясны (большасць з іх у мінулым і гэтым годзе праводзілі ў дзіцячым садзе). Дзеці ведаюць родную мову, дзяржаўную сімволіку, знакамітыя мясціны – адным словам, падрастаюць патрыёты сваёй радзімы.

«Патрыятычнае выхаванне – гэта аснова фарміравання будучага грамадзяніна, – лічаць вядучыя мерапрыемства выхавальнік Надзея Сцяпанава і музычны кіраўнік Наталля Самарукава. – Ужо ў дашкольным узросце дзіця павінна ведаць, у якой краіне жыве, якія ў нас ёсць знакамітыя людзі і мясціны. Мы задаволены, што нашых дзяцей, якія ідуць у першы клас, хваляць за веданне роднай мовы».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *