К началу кормозаготовки новую сенажную траншею строят в КУСГП «Улльский»

Новости Сельское хозяйство

Сянажныя траншэі – у крокавай даступнасці

 Зараз у сельгаспрадпрыемствах раёна рыхтуюцца да касавіцы. Важна не толькі адрамантаваць тэхніку, але і давесці да ладу сянажныя траншэі.

Работы першымі пачалі ў КУСГП «Ульскі» і «Сіроцінскі», СУП «Лаўжанскае», ААТ «Прыазёрны мір», расказала начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення райсельгасхарчу Марына Панкраценка. Вычышчаюцца сянажныя траншэі, рамантуюцца, замазваюцца трэшчыны ў бетонных сценах, а потым праводзіцца дэзінфекцыя. Усяго ў раёне налічваецца больш за сорак сянажных траншэй, якімі карысталіся не адзін год.

А вось каля фермы Баёўка, якая зараз належыць КУСГП «Ульскі», будуюць новую траншэю. Перш-наперш навялі тут парадак на тэрыторыі: вывезлі арганіку на палеткі, падсыпалі дарогу, высеклі кустоўе.

«Траншэю ўзводзім сваімі сіламі, – расказаў дырэктар КУСГП “Ульскі” Уладзімір Касцюкоў. – Плануем сюды змясціць паўтары тысячы тон сенажу. На ферме рамантуем вароты, будзем даводзіць да ладу падлогу. У памяшканне паставім дойны статак і цёлак – усяго каля 400 галоў. Жывёлаводам будзе зручна, што корм знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад фермы».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *