К году Собаки редакция газеты объявляет фотоконкурс

Новости

Аб’яўляем фотаконкурс

Вушы, лапы, хвост – мой любімы пёс
Як вядома, надыходзячы 2018 год па ўсходнім календары – год Сабакі. Упэўнены, кожнаму з нас на жыццёвым шляху трапляліся гэтыя цудоўныя жывёлы: лахматыя і не вельмі, дабрадушныя і з характарам, радавітыя і простыя дварнякі, якія ўсе без выключэння служылі ці служаць нам верай і праўдай і для многіх з’яўляюцца сапраўднымі чатырохногімі сябрамі.
Рэдакцыя газеты вырашыла напярэдадні Новага года крыху больш увагі ўдзяліць сімвалу надыходзячага года і аб’явіла фотаконкурс “@шуміліна.бай”. Шаноўныя чытачы, бярыце ў рукі фотаапараты і смартфоны, фатаграфуйце сваіх сяброў асобна ці разам з вамі, шукайце здымкі ў сваіх фотаархівах і дзяліцеся з намі.
Да 20 снежня фотаздымкі ў фармаце jpg (добрай якасці) з тлумачальнай запіскай  (назва фотаздымка, прозвішча аўтара, кантактныя дадзеныя) дасылайце на электронную пошту рэдакцыі:
G_pracy@vitebsk.by, reklama@shumilino.by
ці прыносьце ў рэдакцыю
(вул. Ленінская, 24).
Лепшыя работы будуць надрукаваны ў святочных навагодніх нумарах газеты, аўтары атрымаюць ганарар. Шляхам галасавання на афіцыйным сайце газеты www.shumilino.by і ў афіцыйнай групе ВК будзе абраны самы лепшы фотаздымак. Аўтару дастанецца спецыяльны прыз ад спонсара фотаконкурсу – зоамагазіна “Кот і пёс” (вул. Ленінская, 15, тэлефон 5935018, Святлана).
Надрукавана ў №93 ад 01.12.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *