Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Веласіпеды
У жыхаркі Добрына ля пад’езда дома ўкралі пакінуты без нагляду веласіпед. Урон, нанесены гаспадыні, складае 150 тысяч рублёў. Вядзецца вышук.
А вось веласіпед, які прапаў з пад’езда дома ў Дабеі, удалося знайсці. Злачынцам аказаўся нідзе не працуючы мясцовы жыхар. Ён прызнаўся і яшчэ ў адным крадзяжы: раней украў веласіпед з пад’езда дома па вул. Луначарскага, што ў Шуміліне.
Нож
З прыёмнага пакоя райбальніцы патэлефанавалі ў РАУС: за медыцынскай дапамогай з нажавым раненнем звярнулася жыхарка аграгарадка Башні. Міліцыянеры ўстанавілі: у хо-дзе сваркі на жанчыну з нажом накінуўся яе сужыцель. Ён нанёс пацярпелай удар нажом у жывот, пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Злачынца затрыманы, узбуджана крымінальная справа.
Магазін
Абакралі магазін у в. Гаравыя. Невядомыя злодзеі праніклі ў гандлёвую залу шляхам падбору ключоў. Укралі віно, прадукты і грошы. Агульны ўрон, нанесены райспажыўтаварыству, складае больш за мільён рублёў.
Праз некалькі дзён у гэты ж магазін залезлі праз дах. Укралі спіртныя напіткі, кандытарскія вырабы, прадукты харчавання. Агульны ўрон –  паўтара мільёна рублёў. У абодвух выпадках узбуджаны крымінальныя справы.
Прагульшчыца
Жыхарка Шуміліна як абавязаная асоба была працаўладкавана на адно з прадпрыемстваў райцэнтра, каб магла зарабляць грошы і плаціць за ўтрыманне непаўналетняга сына. Але жанчына аказалася з разраду гультаёў. На работу хадзіла не кожны дзень, за тры месяцы накапілася 17 прагулаў. Супраць жанчыны ўзбуджана крымінальная справа.
“Запарожац”
На гаспадарчай пабудове аднаго з жыхароў Обалі былі не вельмі надзейныя замкі. Але гэта гаспадар зразумеў толькі тады, калі хляўчук абрабавалі. Укралі чатыры колы ад аўтамабіля “Запарожац”. Злодзея знайшлі – на чужыя колы паквапіўся непрацуючы мясцовы жыхар.
Пажары
Сёлета ў раёне адбылося 45 пажараў, на якіх загінулі 13 чалавек, 2 чалавекі атрымалі апёкі. Больш за ўсё адбылося пажараў на тэрыторыі Светласельскага і Сіроцінскага сельсаветаў – чатыры і тры адпаведна.
У мэтах прафілактыкі 9-11 снежня супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд па праверцы жыллёвага фонду. Асаблівая ўвага ўдзялялася адзінока пражываючым людзям і неблаганадзейным сем’ям.
Лазня
У Слабадзе загарэлася прыватная лазня. Ад распаленай печкі сцены моцна прагрэліся, і пачаў тлець мох паміж бярвёнамі Пажар своечасова заўважылі і выклікалі выратавальнікаў. Част-кова пашкоджаны сцяна і столь лазні. Прычына загарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі печкі.
Ахвяра
5 снежня ў Амбросавічах адбыўся пажар. Жылы дом, у якім знаходзіўся 29-гадовы мужчына, загарэўся знутры. Сужыцелька мужчыны ў гэты час знаходзілася ў суседкі. Людзі заўважылі агонь і паспрабавалі зайсці ў дом, але дзверы знутры былі зачынены. Мужчына, што знаходзіўся ў доме, загінуў у агні. Прычыны пажару высвятляюцца.
Па матэрыялах РАУС і райаддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавала Людміла Зуйкова.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *