Предновогодние акции шумилинских школьников

Образование Общество Экология

Напярэдадні Новага года
Цікавыя традыцыйныя экалагічна-творчыя акцыі прайшлі ў Цэнтры пазашкольнай работы – “Зберажом зялёную ялінку” і “Калядная зорка”.
У акцыі “Зберажом зялёную ялінку” вучні школ раёна прадставілі свае варыянты навагодняга сімвалу. Прычым ёлкі былі зроблены з такіх матэрыялаў, як бісер, мех, шышкі, ніткі і каляровая папера.
Шмат фантазіі трэба было праявіць і ў акцыі “Калядная зорка”. Юныя таленты маглі паказаць сябе ў выяўленчым мастацтве, роспісе, кераміцы, бісерапляценні, сучасным дызайне. У выніку атрымаліся вельмі арыгінальныя калядныя і навагоднія кампазіцыі. А лепшыя работы адпраўлены на вобласць.
Аляксандр Шэдзько.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *