В «Приозерном мире» Шумилинского района разводят гусей

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Гусі-лебедзі з “Прыазёрнага міру”
У ААТ “Прыазёрны мір” (першымі ў Віцебскай вобласці) з нядаўняга часу пачалі вырошчваць гусей. Ініцыятарам гэтай новай справы для нашага раёна з’яўляецца дырэктар “Прыазёрнага міру” А. М. Пытко.
ААТ “Прыазёрны мір” закупіла дзве тысячы гусянят. Спачатку птушкі былі размешчаны  толькі ў адным хлеўчуку ў Непаротах. Нядаўна для іх падрыхтавалі новыя “кватэры” на былым малочна-таварным комплексе ў Дабеі.
Разам з А. М. Пытко едзем у Дабею. “Ферму даводзіла да ладу брыгада з Мінскай вобласці, якая працуе ў нас па дагаворы, – расказвае Аляксей Мікалаевіч. – Дапамагала і ўласная будаўнічая брыгада: рамантавалі падлогу, устанаўлівалі паілкі і агароджы. З сонечнага боку размясцілі гусакоў – яны больш  наравістыя і пераборлівыя”.
Дарэчы, у Дабеі рамантуецца яшчэ адно памяшканне для гусей. Іх плануюць разводзіць на прамысловай аснове і ў далейшым прадаваць гусянят па ўсёй рэспубліцы і за яе межамі. У будучым маюць намер павялічыць бацькоўскі статак да 20 тысяч галоў. У планах А. М. Пытко – купіць інкубатар, стварыць уласны племрэпрадуктар для вывядзення гусянят.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *