Школьники дают “мокрые советы”

Образование Общество Экология

“Мокрыя парады  на кожны дзень”
Многія вучні школ раёна з’яўляюцца членамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. За апошнія пяць гадоў шумілінскія школьнікі паспелі сабраць цікавую інфармацыю па экалагічнай тэматыцы, зрабіць свае ўласныя высновы наконт зберажэння прыродных рэсурсаў. Назіралі, разважалі, малявалі…
У чэрвені бягучага года, як расказала намеснік дырэктара Цэнтра пазашкольнай работы І. У. Сінкевіч, нашы юныя эколагі прынялі ўдзел у экалагічным семінары, які ў рамках праекта “Назіранне за рэкамі” адбыўся на базе Вілейскага вадасховішча. Там у ходзе творчай лабараторыі і з’явіліся новыя ідэі. Яны далі штуршок да стварэння новых праектаў. Так з’явіліся карысныя парады па зберажэнні водных рэсурсаў.
А ў верасні ў рамках праекта “Назіранне за рэкамі” пры каардынацыі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” выйшлі “Мокрыя парады на кожны дзень”. Яны аформлены ў форме календара на верасень 2010 года-жнівень 2011 года. Спонсарамі выдання (а яго тыраж – каля сотні экзэмпляраў) выступіла CCB (кааліцыя “Чыстая Балтыка”), кампанія “Кока-кола Беўрыджыз Беларусія”.
У календары – простыя і разумныя парады для кожнага. “Мокрыя парады на кожны дзень”:
-збірайце дажджавую ваду для паліву раслін і іншых гаспадарчых патрэб;
— калі чысціце зубы, у ванным пакоі не забывайце выключаць кран – за некалькі хвілін можа выліцца цэлае вядро вады;
-сачыце за спраўнасцю кранаў і іншай сантэхнікі, адрамантаваць яе не складана, а колькі вады можна з’эканоміць;
-устанавіце дома лічыльнікі вады;
-купляйце “разумную” сантэхніку, якая дазволіць эканоміць ваду;
-ніколі не мыйце аўтамабіль у рацэ ці возеры, бо ў ваду трапляе вялікая колькасць хімічных элементаў;
-не мыйцеся шампунем ці мылам у вадаёме – хімічныя рэчывы забіваюць усё жывое;
-не выкідвайце батарэйкі і акумулятары ў сметнік, тады ў рэкі і азёры будзе менш трапляць цяжкіх металаў;
-карэнні дрэў і хмызнякоў, асабліва вярбы, на берагах вадаёмаў садзейнічаюць ачышчэнню вады – зрабіце так, каб дрэў было больш;
-мыць тратуар або пад’езд да дома са шланга не эканамічна і не экалагічна. Лепш падмесці венікам;
-калі ў маленькую рачулку пакласці некалькі вялікіх камянёў – вада ў рацэ забурліць і будзе лепш насычацца кіслародам. Ён неабходны ўсім жывым арганізмам у вадаёме;
-у час адпачынку на беразе рэчкі ці возера не пакідайце смецце, нічога не кідайце ў ваду;
-замяніце хімічныя чысцячыя сродкі на натуральныя: гарчыцу, соду, мыла;
-брудны посуд лепш мыйце у тазіку, тады вы зможаце з’эканоміць многа прэснай вады;
-пажадана мыць за адзін раз больш адзення – значна з’эканоміце ваду;
-пры аварыйных сітуацыях (сапсаваныя калонка ці водаправод) паведамляйце аб гэтым у службу ЖКГ або водаканала;
-ніколі не кідайце смецце ў калодзеж –яшчэ прыйдзецца вады напіцца;
-каб менш траціць вады пры змыве ўнітаза, пакладзі ў бачок які-небудзь аб’ёмны прадмет, напрыклад, цэглу;
-арганізоўвайце і прымайце актыўны ўдзел у акцыі па ачыстцы і ўмацаванні берагоў ракі.
Падрыхтавала Ларыса Кісялёва.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *