Республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

Бяспека Молодёжь Общество

Рэспубліканская акцыя “Моладзь за бяспеку”
Да дня стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных прымеркавана рэспубліканская акцыя ”Моладзь за бяспеку”, якая праходзіць з 6 па 25 кастрычніка.
На тэрыторыі нашага раёна акцыя пройдзе ў тры этапы. Першы этап (6-20 кастрычніка) праходзіць у дамах мнагадзетных сем’яў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючых пенсіянераў і інвалідаў. Аказваецца шэфская дапамога ў выглядзе ўстаноўкі пажарных апавяшчальнікаў, нарыхтоўкі дроў, уборкі тэрыторыі ад смецця.
На другім этапе (21-24 кастрычніка) акцыя будзе праходзіць у агульнаадукацыйных установах і сацыяльным прытулку.
Трэці этап акцыі (25 кастрычніка) пройдзе на рынку г.п. Шуміліна.
А. САСНОВІЧ, начальнік РАНС.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *