Шумилинские волонтёры Красного Креста помогают детям

Молодёжь Общество

Чырвоны крыж: Міласэрнасць і падтрымка
У нашай краіне ў маі прайшоў месячнік Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, які прадугледжваў правядзенне шматлікіх мерапрыемстваў, зборы грашовых сродкаў, адзення, абутку і самых разнастайных рэчаў для маючых у гэтым пільную патрэбу.
Па словах старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяны Русаковай, жыхары нашага раёна жыва адгукнуліся на просьбу ў дапамозе і прынялі самы актыўны ўдзел у месячніку. Добраахвотныя грашовыя ўзносы пералічылі на спецрахунак Чырвонага Крыжа работнікі больш 20 прадпрыемстваў і арганізацый, сабрана больш за 1 300 рублёў. Грошы працягваюць паступаць. Многія грамадзяне прынеслі ў раённую арганізацыю адзенне, пасцельную бялізну, абутак.
“Вельмі хочацца, каб на старонках раённай газеты прагучалі прозвішчы гэтых нераўнадушных і міласэрных людзей, – папрасіла Таццяна Пятроўна. – Вось яны: Лідзія Трошка, Наталля Вінаградава, Наталля Хамаганава, Ніна Янушэвіч, Генадзь Шынкевіч, Алеся Галуза, Святлана Петухова; вучаніцы 10 класа СШ №1 Кацярына Васілеўская, Аляксандра Зайцава, Арына Масько. Вялікі ім дзякуй”.
А  старшакласніцы СШ №1 Вольга Багданава, Лізавета Гаралевіч, Арына Масько, Лізавета Новікава і Ганна Халіна выказалі жаданне стаць валанцёрамі раённай арганізацыі БТЧК і ўнесці свой уклад у гуманітарную справу. Нядаўна дзяўчаты адправіліся ў дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай баль-ніцы, каб падарыць некалькі хвілін радасці і вяселля маленькім пацыентам. Дзяўчаты правялі  забаўляльную казачную віктарыну, пачаставалі дзяцей цукеркамі. Малыя былі вельмі рады такім гасцям.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №47 ад 20.07.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *