На некаторых рэспубліканскіх аўтадарогах з 10 кастрычніка павялічаць скорасць да 120 км/гадз

Новости

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На некаторых участках рэспубліканскіх аўтадарог Беларусі з 10 кастрычніка павялічаць скорасць да 120 км/гадз. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў галоўным упраўленні аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі.
«Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Мінтранс сумесна з ДАІ правёў аналіз, у выніку чаго было прынята адпаведнае рашэнне», — удакладнілі спецыялісты. Размова ідзе аб участках рэспубліканскіх аўтатрас І катэгорыі. Да асноўных характарыстык дарогі першай катэгорыі належыць наяўнасць як мінімум чатырох палос руху па дзве ў кожным напрамку. Сустрэчныя патокі павінны быць падзелены, напрыклад, бар’ернай агароджай.
Дазвол на павелічэнне скораснага рэжыму пачне дзейнічаць з 0-00 гадзін 10 кастрычніка. Ён датычыцца ўчасткаў дарог Р-1 Мінск — Дзяржынск (на ўсёй адлегласці), М-1/Е 30 Брэст — Мінск — граніца Расіі (з 573 па 610 км), М-4 Мінск — Магілёў (на ўсёй адлегласці) М-5 Мінск — Гомель (на ўсёй адлегласці, за выключэннем участкаў, якія знаходзяцца на рэканструкцыі) і М-6 Мінск — Гродна (з 8 па 57 км).
Выключэнне складуць участкі названых аўтадарог, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад пешаходных пераходаў у адным узроўні, скрыжаванняў з левапаваротнымі з’ездамі, участкаў канцэнтрацыі ДТЗ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *