0:1. Шумилинские футболисты опять в пройгрыше

Общество Спорт, туризм

Пытанняў больш, чым адказаў
28 верасня  ФК “Шуміліна” правёў апошні дамашні паядынак у рамках чэмпіянату вобласці па футболе. Нашы футбалісты прайгралі талачынскай “Ніве” з лікам 0:1. Гэта паражэнне нікога не здзівіла.
Сёлетні сезон стаў для ФК “Шуміліна” правальным – не набрана ніводнага ачка, розніца забітых і прапушчаных мячоў 11:37, прычым сем галоў забіў Міхаіл Шапавалаў з Наваполацка. Адзінае станоўчае, што можна выдзеліць, гэта балельшчыкі ФК “Шуміліна”. Іх узровень быў яўна вышэй, чым гульня нашых футбалістаў. Бела-сінія шалікі, банеры, расцяжкі, крычалкі – усё гэта было на кожным матчы, нават на выездзе.
Нагадаем, што ў сезоне-2013 ФК “Шуміліна” рэальна змагаўся за выхад у першую лігу абласнога першынства. Крыху не хапіла.  І вось гэта «крыху» стала для шумілінскага футболу ракавым. Каманду пакінулі віцебскія легіянеры Андрэй Шантур і Ігар Дашкевіч. Менавіта гэтыя два футбалісты былі ў нашым складзе ключавымі ігракамі. Ігар Дашкевіч, які іграў за “Шуміліна” гадоў пяць, перайшоў у гарадоцкі “Прамень”. А наваполацкія легіянеры адразу павесці за сабой не змаглі ды і ў склад нашай каманды арганічна змог упісацца толькі адзін з іх – Міхаіл Шапавалаў, які ў апошніх матчах  стаў сапраўдным лідарам.
З першага матча ФК “Шуміліна” пачаў прайграваць. Хлопцы стараліся на полі, змагаліся, але нічога не атрымлівалася. Да актыву камандзе можна хіба што аднесці апошнія два матчы – гасцявы супраць новалукомльскага “Энергетыка” (пройгрыш 2:1) і дамашні супраць талачынскай “Нівы”. Была годная гульня і, нягледзячы на паражэнні, нармальны вынік.
“У Новалукомлі гулялі на полі толькі пяць шумілінскіх футбалістаў, астатнія – наваполацкія, – адзначае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. У. Мазанкоў. – Такога не павінна быць. Мая прынцыповая пазіцыя – за “Шуміліна” павінны гуляць шумілінскія хлопцы плюс некалькі легіянераў. А не наадварот”.
Зноў паўстае пытанне пра маладых шумілінскіх футбалістаў. Сёлетні сезон пры ўсіх яго правалах мог стаць добрай стартавай пляцоўкай для шумілінскіх футбольных надзей. Але не стаў. З новых імён на полі можна хіба што выдзеліць Арсенія Каробчыца з “Белтэлекама” і Івана Бярэднікава, які год назад закончыў школу. Бачна, што яны растуць з кожным матчам.
Адну з прычын няўдач “Шуміліна” можна назваць  траўмы ігракоў. Аляксандр Саўчанка, Станіслаў Прасветаў, Алег Шульжынскі. Яны, зразумела, узмацнілі б склад. Тым больш, што, напрыклад, Алег Шульжынскі на сённяшні дзень адзін з самых моцных шумілінскіх футбалістаў і яўны лідар каманды.
Што датычыцца астатніх нашых футбалістаў: гулялі, стараліся (і за гэта ім дзякуй), але не больш. А ў складаныя для каманды моманты ад кожнага патрабавалася высокая самааддача.  На жаль, такога ў нашай камандзе не было.
Шумілінскаму футболу патрэбны новыя рашэнні. І толькі ад гэтага залежыць яго будучыня. Ды і выступленне ў абласным чэмпіянаце з такім вынікам наўрад ці каму патрэбна. Магчыма, на наступны сезон узяць перапынак, арганізаваць некалькі таварыскіх матчаў, паўдзельнічаць у міні-футбольных турнірах і спаборніцтвах па пляжным футболе. Думаецца, што ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама знойдуць аптымальнае рашэнне і для футбольных балельшчыкаў, і для развіцця шумілінскага футболу.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №78 ад 10.10.2014 г.



5 комментариев по теме “0:1. Шумилинские футболисты опять в пройгрыше

  1. Перерыв брать не надо, болельщики хотят смотреть футбол…правда не такой

  2. Перерыв тут погоды не сделает… а вот пересмотреть свое отношение и настрой на каждую игру стоит!!! Сформировать оптимальный состав начиная со следующего года и побольше товарняков!!! Побед, конечно, мы не уведели, но в 3-ем круге увидели игру, за которую не стыдно…немного не повезло. Это мое личное мнение.

  3. товарняков играть можно много, я предлагал раз пять между кругами но наши футболисты постоянно отказываются. вот и теперь городок предлагает играть миник, а наши молчат….

  4. Поздравляю Шантура, в 2013 году он играл за ФК Шумилино, а в 2014 стал чемпионом области за дубровно….кстати наши шалики не сине белые, а желто-синие

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *