Настоящие мужчины работают в Шумилинском лесхозе

Молодёжь Спорт, туризм

Команда Шумилинского лесхоза

Усе ўдзельнікі — на п’едэстале
13 жніўня на гарадскім стадыёне прайшло традыцыйнае спартыўна-забаўляльнае свята “Гульні сапраўдных мужчын”, арганізатарамі якога з’яўляюцца аддзел па справах моладзі, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і райкам ГА БРСМ. Адным са спонсараў мерапрыемства выступіў “Белаграпрамбанк”.
Але толькі лясгас і райспажыўтаварыства знайшлі сапраўдных мужчын на сваіх прадпрыемствах і выставілі каманды. Затое гэтыя каманды аўтаматычна сталі пераможцамі. Барацьба ішла толькі за першае і другое месцы.
Лёгкаатлетычная эстафета, гіравы спорт, падцягванне, армрэслінг, скачкі ў даўжыню, жартоўныя конкурсы — па выніках усіх стартаў на крок уперад выйшла каманда з лясгасу, на другую прыступку п’едэсталу ўзняліся мужчыны з райспажыўтаварыства.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №62 ад 16.08.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *