На “прямой линии” – руководитель района

Актуалии Общество Президент

Улада адкрыта для людзей
Работа  з насельніцтвам – прыярытэтны накірунак дзейнасці  ўладных структур. Улада адкрыта для людзей. Сёння кожны можа патэлефанаваць ці прыйсці на прыём, напрыклад,  да кіраўніка раёна, кіраўніка вобласці. Звыклымі сталі выязныя прыёмы грамадзян прадстаўнікамі ўсіх галін улады, “прамыя” і “гарачыя лініі”.
Вось і ў мінулую нядзелю прадстаўнікі абласной вертыкалі – старшыня абласнога выканаўчага камітэта і старшыні раённых выканаўчых камітэтаў – правялі “гарачую лінію”.
З дзевяці гадзін раніцы 12 снежня тэлефонныя званкі ад насельніцтва прымаў і старшыня Шумілінскага райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук. Некаторыя жыхары раёна скарысталі магчымасць пагаварыць асабіста з кіраўніком раёна пра тое, што хвалюе.
Так, маладая мама з Обалі Сачыўка Т. Л.  занепакоена тым, што ў мясцовым дзіцячым садку вельмі холадна, у ясельнай групе ўсяго 13 градусаў, дзеткі хварэюць.
В. А. Падляшчук ведае пра гэту праблему, вінавата непаваротлівасць камунальнай службы, якая зацягнула з паверкай лічыльніка, і дадатковы кацёл  устанаўліваецца толькі зараз. Сітуацыю кіраўнік раёна ўзяў пад асабісты кантроль.
Ад імя групы жыхароў райцэнтра на “гарачую лінію” пазваніла жыхарка райцэнтра К. А. Казакова. Найперш Клаўдзія Антонаўна  падзякавала старшыні райвыканкама за тыя станоўчыя перамены, на якія багацее наш раён. Разам з тым яна адзначыла, што з-за валакіты і нядобрасумленнага выканання некаторымі службовымі асобамі сваіх абавязкаў і з’яўляецца ў нас тая злашчасная лыжка дзёгцю. У даным выпадку размова ішла пра работу гарадской лазні ў Шуміліне, а дакладней пра тое, што чацвёрты тыдзень яна не працуе. Прычына банальная: камунальнікі своечасова не зрабілі неабходныя прафілактычныя работы.
Аналізуючы гэтыя і іншыя пытанні (пераважна камунальнай тэматыкі), з якімі людзі звярнуліся да кіраўніка раёна, разумееш, што слова старшыні райвыканкама – магутны рычаг у вырашэнні асобна ўзятага пытання. Але ў цэлым парадак і стабільная работа любой сферы дзейнасці бу-дзе толькі тады, калі мы навучымся, кожны на сваім рабочым месцы, у поўнай меры адказваць за сваю работу і за брак у ёй.
Аліна Канстанцінава.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *