Рождественское обращение благочинного церквей Шумилинского округа иерея Фёдора Пучинского

Актуалии Духоўнае

З  пачуццём духоўнай радасці
З глыбокім пачуццём духоўнай радасці віншую ўсіх жыхароў Шуміліншчыны з дзівосным святам — Нараджэннем Госпада Бога і Збавіцеля нашага Ісуса Хрыста.
У гэтыя святыя дні мы ўспамінаем, як сын Божы сышоў да людзей, каб кожны з нас мог з’яднацца з ім.
Сын Божы нараджаецца ў халоднай пячоры для таго, каб усім сваім жыццём, пакутамі, смерцю і ўваскрашэннем ратаваць кожнага з нас, накіроўваць на шлях Ісціны і вяртаць у дом Нябеснага Бацькі.
У гэтае светлае свята Анёлы абвяшчаюць нам добрую вестку пра тое, што Гасподзь і Збавіцель наш Ісус Хрыстос яўляе сілу божай любві да кожнага чалавека, прымірае яго з Богам, адкрывае нам вароты нябесных жыхароў. І таму свята Нараджэння прыносіць нам заўсёды пачуццё радасці і надзеі.
Паўнату нашых пачуццяў раскрывае нам Святая Царква — захавальніца ісціны пра сусвет і чалавека, пра дабро і зло, пра вечнасць і Бога.
Царква, як і раней, паказвае чалавецтву той верны шлях, якім пайшлі аднойчы пастыры і вешчуны: шлях пакланення Хрысту, шлях следавання за Ім у свеце Віфлеемскай зоркі. Трэба прачнуцца ад сну грахоў і зла, жыць з глыбокім пачуццём Бога і яго прысутнасці.
Няхай асвеціць святло Віфлеемскай зоркі нашы душы і сыдзе на іх мір і ласка Божая.
Іерэй Фёдар Пучынскі, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.
Святочныя богаслужэнні пройдуць:
у храме Афанасія Брэсцкага (Шуміліна, вул. Сіпко)
6 студзеня, 18.00 — вячэрняя святочная служба.
7 студзеня, 9.00 — святочная літургія
17.00 — вячэрняя служба.
8 студзеня, 8.30 — нядзельная божая літургія,
па заканчэнні ў 12.00 — віншаванне выхаванцаў нядзельнай школы;
у храме Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль)
6 студзеня, 17.00 — вячэрняя богаслужэнне.
7 студзеня, 9.00 — святочная літургія.
Надрукавана ў №2 ад 06.01.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *