Власть для народа: депутат выслушал и помог

Актуалии Общество Президент

Ведае, чым жыве выбарчая акруга
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. М. Байкоў галоўным у сваёй дзейнасці лічыць работу з людзьмі. Васіль Міхайлавіч пастаянна сустракаецца са сваімі выбаршчыкамі ў Шумілінскім, Віцебскім і Гарадоцкім раёнах, каб быць у курсе іх інтарэсаў, клопатаў, праблем.
В. М. Байкоў упэўнены, што ён павінен ведаць, чым жыве яго выбарчая акруга, якія пытанні для людзей з’яўляюцца сёння жыццёва важнымі. З гэтай мэтай Васіль Міхайлавіч прыняў удзел у трох пасяджэннях раённага выканаўчага камітэта, у адной сесіі раённага Савета дэпутатаў. Веданне сітуацыі ў канкрэтным рэгіёне, запыты людзей дапамагаюць дэпутату  ў законатворчай рабоце ў парламенце.
Дэпутат – часты госць у працоўных калектывах Шуміліншчыны, дзе абавязкова расказвае пра сваю работу ў парламенце, а таксама цікавіцца, як жывуць і працуюць людзі на месцах. Ён праводзіць асабістыя прыёмы грамадзян, “прамыя лініі”. Толькі ў Шумілінскім раёне В. М. Байкоў правёў сёлета чатыры сустрэчы з працоўнымі калектывамі, тры прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, у тым ліку адзін выязны.
З рознымі пытаннямі ідуць людзі да дэпутата, нясуць свае праблемы, спадзяюцца на дапамогу.  Васіль Міхайлавіч стараецца апраўдаць спадзяванні людзей, разам з мясцовай уладай шукае рашэнне таго ці іншага пытання.
Так, жыхарка райцэнтра А. Я. Шляхтунова з вуліцы Светласельскай прыйшла да дэпутата за дапамогай у рамонце дома, паведала, што дом, у якім жыве нямала маленькіх дзяцей, у аварыйным стане, сцяна дала небяспечную трэшчыну, гэта небяспечна, трэба тэрмінова нешта рабіць.
В. М. Байкоў разбіраўся ў сітуацыі разам з прадстаўнікамі райвыканкама і УП ЖКГ. Пасля вывучэння пытання было прынята рашэнне аб правядзенні капітальнага рамонту дома, які і быў зроблены спецыялістамі УП ЖКГ. Былі адрамантаваны і ўцеплены сцены, адрамантаваны балконы, пафарбаваны вокны, дзверы ў пад’ездзе.
І. В. Мацвеева, якая пражывае па вуліцы Сіпко ў райцэнтры, паскардзілася дэпутату, што ў доме, дзе яна жыве, цячэ дах. Дом, дзе жыве жанчына, належыць “Шумілінскаму аграсэрвісу”, гэта арганізацыя мае нямала праблемных “дзіравых” месцаў, якія трэба неадкладна лапіць. Тым не менш на прадпрыемстве (кіраўнік А. Ф. Яхіяеў) знайшлі магчымасць і сродкі, каб перакрыць дах у гэтым доме новым шыферам.
Безумоўна, большасць пытанняў, з якімі людзі ідуць да дэпутата, можна і трэба вырашаць на месцы. Што і робіцца. Вось і па пытанню жыхаркі райцэнтра Папалавай Г. Х. не спатрэбілася дапамога з-за межаў раёна. Пытанне па адвядзенні вады з прыдамавой тэрыторыі вырашыла мясцовая дарожная арганізацыя (дырэктар ДРБУ-204 Р. М. Насцюшкін).
Наогул, Васіль Міхайлавіч у першую чаргу імкнецца дапамагчы ветэрану, інваліду, адзінокаму чалавеку. Але ён умее паставіць на месца ўтрыманцу, абібоку ці “штатнага хадака па інстанцыях”, які нічога не робіць сам для ўласнага дабрабыту, затое нястомна піша скаргі ва ўсе канцы.
Дэпутат павінен умець працаваць з людзьмі, перакананы Васіль Міхайлавіч, павінен найперш уважліва выслухаць, па магчымасці дапамагчы. Тут не бывае дробязей, тым больш калі размова ідзе пра сацыяльныя пытанні, пра ўмовы і камфорт жыцця канкрэтнага чалавека. Менавіта з гэтым перакананнем ён ідзе да людзей, рашае іх пытанні. Толькі са студзеня па кастрычнік гэтага года дэпутат парламента прыняў 73 грамадзян Шумілінскага, Віцебскага, Гарадоцкага раёнаў і г. п. Руба, разгледзеў 86 зваротаў.
Веданне праблем людзей, становішча спраў у рэгіёнах дапамагае парламентарыю паглыбляць экспертызу законапраектаў, выпрацоўваць найбольш аптымальныя прававыя канструкцыі для вырашэння актуальных задач. На восеньскай сесіі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у гэтым накірунку зроблены чарговыя крокі.
Любоў БУРДЗЕЙ, памочнік дэпутата па Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №84 ад 01.11.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *