Шумілінскі раён пабагацеў на трох чэмпіёнаў Беларусі

Актуалии Новости Спорт, туризм

Бліскучае выступленне шумілінскіх асілкаў

Бліскуча выступілі шумілінскія асілкі на першынстве і чэмпіянаце Беларусі па паўэрліфцінгу (катэгорыя “жым лежачы”), якія прайшлі ў горадзе Лунінец. Па выніках спаборніцтваў Шумілінскі раён пабагацеў на трох чэмпіёнаў Беларусі.

Залатыя медалі выйгралі сярод юнакоў да 18 год – вучань 11 класа Шумілінскай СШ №1 Уладзіслаў Догель, сярод юніёраў да 23 год – майстар ПМК-70 Арцём Рысаўцаў, сярод ветэранаў 40-50 год – дырэктар ПМК-70 Аляксей Крыўко. Трэніруе чэмпіёнаў  Юрый Абраменка.
Віншуем шумілінскіх асілкаў Уладзіслава Догеля, Арцёма Рысаўцава, Аляксея Крыўко і іх трэнера Юрыя Абраменку  з яскравай перамогай і зычыць новых дасягненняў ў сілавых відах спорту!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *