В «Улльском» о качестве сева подумали заранее

Актуалии Новости Экономика

Якасць сяўбы на першым плане

Засеяць палеткі строга па тэхналогіі і з высокай якасцю – такога накірунку ў рабоце прытрымліваюцца ў КУСГП “Ульскі”. Пры гэтым не забываюць і пра тэмпы – на раніцу ўчарашняга дня засеялі 455 гектараў (амаль 76% да патрэбнага).

Пра якасць сяўбы ў “Ульскім” паклапаціліся загадзя. Менавіта гэтая гаспадарка першай у раёне закупіла загартачы для сеялак. На палетках за вёскай Ваўчкі на сеялках працавалі Васіль Аглушэвіч і Уладзімір Прыгун. “Загартачы прымацоўваюцца да прыкатваючых колаў пасяўнога агрэгата, – расказаў Уладзімір Прыгун. – Сеялкі, якія даўно ўжо не новыя, маюць пэўны працэнт зношанасці, таму месцамі дапускаюць агрэхі пры закрыцці насення. А загартачы ўслед за сашнікамі якраз і закрываюць зерне. На нашых палетках не знойдзеце зерня на паверхні. Не выпадкова новыя сеялкі зараз выпускаюць з загартачамі”.  Разам з механізатарамі на полі знаходзіўся дзяжурны спецыяліст – загадчык майстэрні Іван Селіханаў. Ён мае агранамічную адукацыю, таму ўпэўнена кажа, што сёлета сяўба зерневых і зернебабовых вядзецца па тэхналогіі і без хібаў. За захаваннем тэхналогіі кожны дзень сочаць дзяжурныя спецыялісты…
Ларыса ЗАЙЦАВА.