На районном субботнике готовили школу к 1 сентября и фермы к зиме

Актуалии Новости Общество

На добрую справу

Скоро новый дом примет жильцов

Калі на добрую справу, дык можна і папрацаваць — такую думку выказала большасць удзельнікаў раённага суботніка, які быў арганізаваны згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама 21 жніўня.
Добрых спраў, для завяршэння якіх патрэбны дадатковыя рабочыя рукі, у раёне сабралася нямала. Тут і будаўнічыя работы, і падрыхтоўка сельскагаспадарчых аб’ектаў да зімы, і пытанні  добраўпарадкавання. Таму на суботніку ўсім хапіла работы.
Цэлая армія людзей працавала на меліярацыйным аб’екце ў раёне вуліцы Ударнай райцэнтра. Разам з меліяратарамі тут працавалі работнікі райвыканкама, іншых раённых службаў.
Кіпела работа ў гэты дзень на 48-кватэрным доме ў раёне СШ №2, які рыхтуецца да прыёму навасёлаў. Тут поўным ходам ішлі аддзелачныя работы, на якіх мы ўбачылі не толькі штатных муляраў і тынкоўшчыкаў, але і канторскіх работнікаў ПМК-70 (на здымку), прадстаўнікоў фінансавага аддзела, аддзела па будаўніцтву і архітэктуры райвыканкама.
Бадай, усім сваім педагагічна-тэхнічным саставам выйшаў на дапамогу будаўнікам калектыў СШ № 1. Педагогі прыспешвалі будаўнікоў — да пачатку навучальнага года мала часу. І самі з вёдрамі і мяцёлкамі шчыравалі ва ўсіх кутках школы. Нямала было зроблена і на самым буйным будаўнічым аб’екце раёна ферме СВК “Баравінка”  — тут рыхтуецца да здачы другая чарга комплексу. І не толькі на гэтай ферме, на многіх іншых таксама ішлі работы, працавалі шэфы з раённых арганізацый, дапамагалі наводзіць парадак на тэрыторыях, рыхтавацца да зімы.

Были кусты - будет щепа для котельной

Усяго ў раённым суботніку 21 жніўня прынялі ўдзел 4363 чалавекі з 8120 працуючых.
Автор Алина КОНСТАНТИНОВА.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *