В Шумилино прошла очередная сессия районного Совета депутатов

Актуалии Президент

Рашэнне надзённых пытанняў і  паляпшэнне ўмоў жыцця людзей
На бягучым тыдні адбылася чарговая дваццатая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.
Удзел у рабоце сесіі прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Віцебскай абласной філармоніі А. М. Падаляк, старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Р. В. Вінакураў, начальнік абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях В. І. Чэкан, галоўны спецыяліст упраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама С. А. Сцяржнёва.
Работу сесіі правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
На парадак дня сесіі была вынесена справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума і становішчы спраў на падведамаснай тэрыторыі, абмеркаваны меры па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх, разгледжаны іншыя пытанні.
У сваёй справаздачы І. М. Новікава адзначыла, што ўзаемадзеянне мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчай улады накіравана на забеспячэнне выканання параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, рашэнне пытанняў жыццядзейнасці раёна, стварэнне годных умоў для жыцця людзей. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што па выніках работы за сту-дзень-люты бягучага года арганізацыямі раёна выканана 5 павышаных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця з 20-ці, зацверджаных распараджэннем старшыні аблвыканкама, не выканана асноўная задача развіцця рэальнага сектара эканомікі – рэнтабельная работа галін эканомікі.
Выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця напрамую залежыць ад кадраў, пераканана старшыня райсавета. Аналіз прагнозу патрэбы ў кадрах раёна па гадах, зазначыла яна,  паказаў, што ў сувязі з існуючай дэмаграфічнай сітуацыяй – штогадовым змяншэннем колькасці насельніцтва раёна ў сярэднім на 400 чалавек – штогод раёну патрэбна не менш 140 маладых спецыялістаў. Найбольшую патрэбу ў кадрах адчувае аграпрамысловы комплекс раёна, дзе не хапае заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў, аграномаў, эканамістаў, кіраўнікоў і спецыялістаў сярэдняга звяна, кадраў масавых прафесій.
І. М. Новікава паведаміла, што за 2011 і пачатак 2012 года праведзена 11 сесій раённага Савета дэпутатаў і 19 пасяджэнняў прэзідыума, на якіх разгледжана больш за сто пытанняў. За гэты час дэпутацкім корпусам разгледжана і зацверджана 10 раённых праграм.
Галоўная мэта прымаемых праграм і паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, падкрэсліла Ірына Мікалаўна, — рашэнне надзённых пытанняў і паляпшэнне ўмоў жыцця людзей. У сувязі з гэтым пытанні рэалізацыі праграмы дэмаграфічнай бяспекі, медыцынскага, гандлёвага і бытавога абслугоўвання, развіцця сістэмы адукацыі, забеспячэння грамадскага парадку і іншыя з’яўляюцца актуальнымі і разглядаюцца на сесіях раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, пасяджэннях прэзідыума райсавета.
Дакладчык падрабязна спынілася на мерапрыемствах па стабілізацыі дэмаграфічнай бяспекі ў раёне, грамадскага правапарадку, на рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Беларусі № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”, на пытаннях развіцця асабістых падсобных гаспадарак, навядзення парадку на зямлі.
З дакладам аб мерах па папярэджванні пажараў і гібелі на іх людзей, забеспячэнні пажарнай бяспекі аб’ектаў, тэрыторый і населеных пунктаў раёна выступіў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І. А. Крукаў.
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел дэпутат раённага Савета, загадчыца дзіцячага сада № 4 г. п. Шуміліна З. А. Зазыба, старшыня Дабейскага сельвыканкама І. І. Шалахава, дэпутат раённага Савета, намеснік дырэктара УП ЖКГ У. П. Воранаў, дэпутат раённага Савета, начальнік будаўнічага цэха Обальскага керамічнага завода С. Л. Загнетаў.
Перад удзельнікамі сесіі выступілі таксама начальнік абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях В. І. Чэкан  і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Віцебскай абласной філармоніі А. М. Падаляк.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №24 ад 23.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *