Криминал. Происшествия

Актуалии Происшествия

Картка
У міліцыю за дапамогай у пошуку банкаўскай карткі, якую забылася ў банкамаце, звярнулася жыхарка райцэнтра. Устаноўлена, што ў гэты ж дзень з карткі нехта зняў 300 тысяч рублёў. Ліхадзейка была знойдзена – пакарысталася чужой банкаўскай карткай жыхарка Каравайніцы разам са сваім сужыцелем. Незаконна знятыя грошы і банкаўская картка канфіскаваны. Узбуджана крымінальная справа.
Чужое
У Обалі з прыватнага дома прапаў электрарухавік і зварачны апарат. Злачынца знойдзены – жыхар гэтага ж пасёлка прызнаўся сам, што залез у чужы дом і здзейсніў крадзеж. Прычым, не адзіны. Ён украў электракабель з недабудаванага дома ў Обалі, абрабаваў дачу. Злачынца затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.
Інструменты
Работнік аднаго з прыватных прадпрыемстваў раёна звярнуўся ў міліцыю па той прычыне, што на прадпрыемстве пабывалі злодзеі: прапала шліфавальная машына, дзве бензапілы, перфаратар. Агульны ўрон складае больш за чатыры мільёны рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Шлем
У жыхара в. Прыазёрная з памяшкання, абсталяванага пад майстэрню, зніклі будаўнічыя інструменты, нажніцы па металу, матацыклетны шлем. Па дадзенаму крадзяжу вя-дзецца расследаванне.
Тапельца
Жыхар Полцева ў паўтара кіламетрах ад вёскі Івоніна ў Дзвіне знайшоў труп мужчыны. Асоба тапельцы ўстаноўлена: гэта жыхар Віцебска, які больш як два тыдні таму палез купацца ў Дзвіну, дзе і патануў…
Веласіпед
У жыхаркі Светласельскага прапаў веласіпед. Праз дзень з такой жа заявай у міліцыю звярнуўся яшчэ адзін жыхар аграгарадка – у яго веласіпед укралі вечарам з пад’езда. Па гарачых слядах злачынцы (абодва жыхары Обалі) былі зной-дзены.
Асуджаны
Жыхар райцэнтра ў снежні мінулага года быў асуджаны за крадзеж да аднаго года 10 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Асуджанаму прад’явілі шэраг абмежаванняў і умоў, галоўная з якіх – абавязкова працаўладкавацца, не дапускаць прагулаў. Мужчына гэтага не зрабіў. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Нецвярозы
У міліцыю паступіў рапарт ад работнікаў дзяржаўтаінспекцыі: нецвярозы жыхар вёскі Ляжні быў затрыманы ля вёскі Кулакова за рулём легкавога аўтамабіля. Як высветлілася, мужчына паўторна на працягу года “пад мухай” кіраваў транспартным сродкам. На гэты раз пакаранне не абышлося штрафам – супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №40 ад 31.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *