1 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

Актуалии Духоўнае

1 красавіка – Вялікдзень
(па календары каталіцкай канфесіі)

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Уваскрэсеннем Хрыстовым!
Вясенняе абуджэнне прыроды прыходзіць да нас разам са светлымі  велікоднымі днямі і нагадвае пра вялікую падзею для кожнага хрысціяніна – Уваскрэсенне Хрыстова.
Гэтае свята напоўнена ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові, заклікае кожнага асэнсаваць высокае прызначэнне чалавека на зямлі, задумацца над сэнсам жыцця. Гэты час спрыяльны для шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў.
Няхай радасць Уваскрэсення Хрыстова адгукнецца ў сэрцы кожнага жыхара нашага раёна, натхняе на духоўнае ўдасканаленне, творчае самавыяўленне, аб’яднанне вакол хрысціянскіх ідэалаў, сапраўдных каштоўнасцяў.
Ад усёй душы жадаем вам душэўнай цеплыні, утульнага сямейнага ачага,  шчырага ўзаемаразумення з людзьмі, якія акружаюць вас,  поспехаў у стваральнай дзейнасці!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *