В «Мишневичах» каждый механизатор — мастер на все руки

Актуалии Экономика

Міхаіл Цікавенка з механізатарам Аляксеем Зімяніным.

Дзе была паша – закаласуюць зерневыя

Засеяць вясной палеткі – гэта закладзена ў працавітага вяскоўца на генетычным узроўні, лічыць дырэктар КУСГП “Мішневічы” Міхаіл Цікавенка. Менавіта такія сумленныя механізатары і складаюць касцяк механізаванага звяна на пасяўной. У сельгаспрадпрыемстве засталіся тыя, хто любіць родную зямлю і ўмее на ёй працаваць.

Практычна кожны механізатар у Мішневічах, як кажуць, майстар на ўсе рукі – і з плугамі працуе, і з сеялкай, і з чызелем.
З імі мы сустрэліся на палетках за вёсках Андрэеўка. На дыскатары тут працаваў самы малады механізатар гаспадаркі  Аляксей Зімянін, на сеялцы “Лемкен” –  Канстанцін Андрэеў, невялікія ўчасткі на СЗУ засяваў Віктар Пятроў. На полі наводдаль яравы рапс сеяў Аляксандр Новік.
“Махавік пасяўной раскручаны поўнасцю, – кажа Міхаіл Герасімавіч. – Два нашы сеяльшчыкі паспяваюць засяваць за дзень па сорак гектараў. Спачатку мы ўзяліся працаваць на вышэйшых палетках у Сураўнях, Шчарбаках і Казлах – там поўнасцю адсеялі яравыя зерневыя. – На чарзе – нізкія палі ў Мішневічах і Заобалі. Нягледзячы на тое, што не было вялікіх дажджоў, там яшчэ  ў некаторых месцах не праехаць. Нават сеялкі буксуюць. Таму сяўбу вядзём выбарачна”.
У сувязі з тым, што ў гаспадарцы не хапае мінеральных угнаенняў, у гэтым годзе яравыя зерневыя вырашылі сеяць на тых участках, дзе раней была паша. На думку аграномаў, такі крок апраўданы: глеба пад пашай адпачыла, і ёсць надзеі на добры ўраджай.
Паралельна з яравымі зерневымі ў КУСГП “Мішневічы” сеяць зернебабовыя – трэба ж нарыхтаваць на зіму ўдосталь кармоў. Прычым, з такім разлікам, каб хапіла не толькі для ўласных патрэб, але і на продаж. У гэтым годзе, напрыклад, дапамагалі кармамі некаторым гаспадаркам раёна. 250 тон сенажу прадалі сельгаспрадпрыемствам Шаркоўшчынскага і Верхнядзвінскага раёнаў, выручылі 20 тысяч рублёў. Гэтыя грошы пайшлі на рамонт трактароў, плугоў і сеялак.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *