Совместное президиума районного Совета депутатов и районного исполнительного комитета: Итоги за 2010-й. Задачи на 2011-й.

Актуалии Президент Экономика

Вынікі за 2010-ы. Задачы на 2011-ы
9 снежня ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылося сумеснае пасяджэнне раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. Удзельнікі пасяджэння мелі на мэце падвесці вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2010 год, зацвердзіць прагнозныя паказчыкі і праект бюджэту на 2011 год.
Старшыня райвыканкама Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, які вёў пасяджэнне, адзначыў, што нягледзячы на ўсе цяжкасці бягучага года, у раёне захавана станоўчая дынаміка росту прамысловай прадукцыі, спажывецкіх тавараў, імпарт тавараў, экспарт паслуг, аб’ём інвестыцый па прадпрыемствах няведамаснай падпарадкаванасці, выкананы паказчыкі па энергазберажэнні, будаўніцтве жылля. Вырасла колькасць занятага насельніцтва, заработная плата, скараціўся ўзровень беспрацоўя.
Што датычыць бюджэту. Як паведаміў В. А. Падляшчук, удалося прафінансаваць шэраг дзяржаўных праграм, у прыватнасці, праграмы адраджэння і развіцця сяла, малых гарадоў і пасяленняў, рэалізаваць шэраг інвестыцыйных праектаў.
З дакладамі па азначанай тэме на пасяджэнні выступілі намеснік начальніка аддзела эканомікі райвыканкама Т. А. Сідарава і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка.
Яшчэ больш напружаныя задачы ставіць перад намі 2011 год, падкрэсліў кіраўнік раёна. Упершыню з наступнага года ўводзіцца такі паказчык, як рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, на больш высокую планку ўзняты заданні па ўсіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Час патрабуе граматнага падыходу да арганізацыі вытворчасці, укаранення сучасных тэхналогій.
Аліна Пятрова.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *