День призывника прошёл в Шумилинском районе

Актуалии Общество

Вітае армейскае жыццё
У сераду для 33 нашых маладых землякоў адбылася значная падзея ў жыцці — іх адпраўлялі ў армію. У гэты дзень у райцэнтры прайшоў Дзень прызыўніка.
Гукі духавога аркестра, марш па цэнтральных вуліцах Шуміліна – так пачалося мерапрыемства.
Пра сувязь пакаленняў, пра святую памяць кожнага беларуса гаварылася ў час мітынгу, які прайшоў на брацкіх могілках. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава ад старэйшага пакалення пажадала будучым салдатам годна працягваць лепшыя традыцыі беларускага народа.
У гарадскім Доме культуры да прызыўнікоў звярнуўся ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі. “Сёння звыш 120 нашых землякоў служаць ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь”, — адзначыў Алег Генадзьевіч. Ён выказаў упэўненасць, што сённяшнія прызыўнікі будуць годна несці пачэснае званне абаронцы Айчыны.
Афіцэрскі наказ пачулі хлопцы ад старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” В. І. Жандарава.
У добры шлях праводзіў будучых салдат і дыякан Вадзім. Прачулым атрымаўся зварот маці аднаго з прызыўнікоў Марыі Карпаўны Арловай.
І вось ён самы ўрачысты момант — ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі называе прозвішчы прызыўнікоў і ўручае павесткі аб прыбыцці на прызыўны пункт. Нашы землякі пойдуць служыць ва ўнутраныя, радыётэхнічныя і пагранічныя войскі, мабільныя брыгады. А аднаму прызыўніку – Юрыю Каваленку – гонар выпаў несці тэрміновую службу ў ваеннай камендатуры, салдаты якой прымаюць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах дзяржавы.
Напрыканцы мерапрыемства для прызыўнікоў быў арганізаваны канцэрт.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №2 ад 11.01.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *