На совещании в райисполкоме обсудили насущные вопросы

Общество Президент

Па асноўных пытаннях жыцця
На рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую ўчора правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны, былі разгледжаны бягучыя пытанні вытворчасці і жыццядзейнасці раёна.
Старшыня райвыканкама запатрабаваў штодзённага кантролю з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў за выкананнем паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама выплаты зарплаты, асабліва на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу раёна.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава нагадала пра месячнік па навядзенні парадку ў населеных пунктах. Таксама яна нагадала пра неабходнасць разлікаў з насельніцтвам за закупленых цялят.
Былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, раённых службаў. На нарадзе былі разгледжаны таксама пытанні ўзаемаразлікаў паміж сельгасарганізацыямі і абслугоўваючымі прадпрыемствамі, ход вапнавання зямель, падрыхтоўка свінагадоўчага комплексу да біяла-гічнай пробы і пастаноўкі свіней, многія іншыя вытворчыя пытанні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *