Новые победы шумилинских спортсменов

Новости Спорт, туризм

Шуміліншчына спартыўная
Грэка-рымская барацьба
Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе  на прызы В. Капытова прыйшоў у Гомелі. Обальскі барэц Вадзім Грачухін (трэнер Пётр Ганушчанка) заваяваў першае месца ў вагавой катэгорыі 76 кг і ўвайшоў у зборную Беларусі, якая прыме ўдзел у міжнародным турніры на прызы А. Карэліна. Турнір пройдзе ў расійскім Новасібірску.
Летні біятлон
У Наваполацку прайшла рэспубліканская спартакіяда ДзЮСШ па летнім біятлоне. Шумілінскія спартсмены, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў, паказалі добрыя вынікі ў мнагабор’і (бег на сярэднюю дыстанцыю, практыкаванні на перакладзіне, адцісканне і скачкі): Кірыл Цюрын заняў другое месца, Вольга Гаўрылкіна – трэцяе.
У камандным заліку перамога за віцебскай СДзЮШАР “Алімпіец”, за якую і выступалі шумілінскія біятланісты Уладзіслаў Васільеў, Кірыл Цюрын і Вольга Гаўрылкіна.
Усходнія адзінаборствы
У Магілёве прайшоў фестываль усходніх баявых адзінаборстваў “Магілёў дао-2014”. У ім прынялі ўдзел і члены нацыянальнай зборнай Беларусі па вавінам в’ет во дао, якія восенню будуць прадстаўляць нашу краіну на чэмпіянаце Еўропы. У паказальных выступленнях каманда, за якую выступала і наша зямлячка Святлана Бараноўская, заняла першае месца.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №80 ад 17.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *