Шумілінская ПМК-70: крокі да поспеху

Новости Экономика

Шумілінская ПМК-70: крокі да поспеху

На прадпрыемстве 12 майстроў і прарабаў. Менавіта яны разам з галоўным інжынерам Раманам Карасёвым арганізуюць будаўнічыя работы. Дырэктар ПМК-70 Аляксей Крыўко падкрэслівае, што гэта сапраўдны касцяк прадпрыемства, гэта каманда аднадумцаў.

– Працаваць у сучасных умовах і быць канкурэнтаздольнымі нялёгка. Многія нашы работнікі валодаюць некалькімі прафесіямі, таму ніводная брыгада не прастойвае. Мы працуем не толькі на тэрыторыі Шуміліншчыны, але і ў іншых раёнах Віцебскай вобласці на аб’ектах жыллёвага, вытворчага і сацыяльнага прызначэння, – адзначае дырэктар ДП «Шумілінская ПМК-70» Аляксей КРЫЎКО. – Усё атрымліваецца дзякуючы руплівасці калектыву, яго мабільнасці і ўніверсальнасці. Мяне радуе тое, што ў ПМК-70 няма выпадковых людзей. Напярэдадні прафесійнага свята хочацца кожнаму нашаму работніку выказаць словы ўдзячнасці за добрасумленную працу, за адказныя адносіны да справы і пажадаць моцнага здароўя і здзяйснення мар…

Увесь матэрыял пра работу Шумілінскай ПМК-70 чытайце ў №61 ад 07.08.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *