«Горячий» телефон редакции

Общество

Дарога да Сосніна
На рэдакцыйны “гарачы тэлефон” (газета № 93 за 30 лістапада) звярталася жыхарка вёскі Курылаўшчына Н. І. Толсташава. Ніна Іванаўна  расказала, што да вёскі Сосніна спрадвеку дабіраліся па прасёлачнай дарозе, бо значна бліжэй і пешшу прайсці, і на кані даехаць. Але ў апошнія гады дарогу пераворваюць.
Намеснік старшыні СВК “Прыазёрны” па ідэалагічнай рабоце Н. М. Юхнавец патлумачыла рэдакцыі: “Дарога праходзіць па полі і магчымасці пакідаць гэты ўчастак неўзараным усё ж няма. Але вясной будзе зроблена ўсё магчымае, каб людзі маглі карыстацца гэтым бліжэйшым шляхам да вёскі Сосніна”.
Ліхтар свеціць
У рэдакцыю з крытыкай на якасць асвятлення вуліцы звярнуўся жыхар вёскі Лоўжа Лаўжанскага сельсавета М. Д. Бялецкі. “У вёсцы Лоўжа перыядычна гасне вулічнае святло: то асобныя лямпы, то ўсе адразу, – піша Мікалай Данілавіч. –  Энергетыкі выязджаюць, выпраўляюць, але ці лямпы няякасныя, ці работа па іх падключэнні… Патэлефануеш у энергасеткі, а там адказваюць, што трэба рабіць заяўку ў сельсавет. Так і застаёмся без святла на тры, а то і шэсць дзён. Непарадак гэта”.
Крытычную заўвагу пенсіянера перадалі начальніку раёна электрасетак Д. В. Муркову. Дзмітрый Васільевіч у той жа дзень паведаміў, што брыгада электрыкаў выехала ў вёску, становішча выпраўлена.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *