Современные средства обучения – в центре внимания педагогов

Актуалии Образование

Электронныя сродкі навучання
На мінулым тыдні на базе Шумілінскай СШ № 2 адбылася творчая сустрэча педагагічных калектываў: Шумілінскай СШ № 2, Шумілінскай раённай гімназіі, Обальскай СШ. Праблемным полем стала выкарыстанне электронных сродкаў навучання ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.
Педагогі ўстаноў адукацыі мелі магчымасць не толькі абмяняцца прадуктыўным вопытам работы, але і абмеркаваць хвалюючыя пытанні.
Педагог Обальскай СШ Т. В. Матышава прадставіла сістэму работы школы ў галіне інфарматызацыі. Раскрыла нядрэнныя вынікі работы ў выкарыстанні інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій: узрастанне паспяховасці вучняў і іх матывацыі да навучання, павышэнне інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў навучальна-выхаваўчага працэсу. Таццяна Віктараўна расказала не толькі аб набытках установы адукацыі, але акцэнтавала ўвагу прысутных на праблемах, якія сёння стаяць перад сучаснай школай.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Шумілінскай раённай гімназіі Н. П. Саўчанка выявіла асаблівасці выкарыстання электронных сродкаў і інфармацыйных тэхналогій праз прынцып індывідуалізацыі навучання. Паказала станоўчы вопыт стварэння і выкарыстання магчымасцяў віртуальнага музея гімназіі ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Наталля Пятроўна прапанавала новыя шляхі выкарыстання інфармацыйных тэхналогій: увя-дзенне дыстанцыйнага навучання, стварэнне віртуальнага метадычнага кабінета, лакальных сетак ва ўстановах адукацыі.
Калектыў Шумілінскай СШ № 2 уразіў вопытам выкарыстання электронных сродкаў у выхаваўчым працэсе праз праектную дзейнасць вучняў.
Актыўны ўдзел у абмеркаванні прынялі: Т. Л. Мамыка, А. С. Захаранка (Обальская СШ), Т. П. Дзіковіч, М. К. Арлова, А. А. Петухоў (Шумілінская СШ № 2), Д. І. Кахтэнка, А. М. Савасцьянаў, Т. В. Сцяпанава, Л. А. Уласенка (гімназія).
Загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета А. Г. Талстая пры падвядзенні вынікаў адзначыла агульны станоўчы вопыт работы ўстаноў адукацыі, акрэсліла шляхі вырашэння выяўленых праблем.
На думку ўдзельнікаў, сустрэча прайшла ў творчай атмасферы, была плённай, дала новы штуршок да творчага выкарыстання сучасных электронных сродкаў навучання.
Напрыканцы сустрэчы кожны ўдзельнік атрымаў памятны сувенір.
Аргкамітэт вучэбна-метадычнага кабінета.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *