Происшествия. Криминал

Закон Общество Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Снарад
У міліцыю патэлефанавала жыхарка в. Гаравыя і паведаміла, што на полі ля в. Захарава знайшла снарад. Як устанавілі сапёры, гэта быў 145-мілімятровы снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Ён абясшкоджаны і знішчаны.
Кампрэсар
У РАУС звярнулася кіраўніцтва сялянска-фермерскай гаспадаркі  “Раднік” з просьбай знайсці злодзея, які з вагавога дазатара гаспадаркі ўкраў кампрэсар і два электрычныя кабелі. Агульны ўрон, нанесены гаспадарцы, складае каля 27 мільёнаў рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Пасля п’янкі
З прыёмнага пакоя райбальніцы паведамілі ў міліцыю, што за лячэннем звярнулася жыхарка в. Башні. У пацярпелай было некалькі пераломаў.
Як высветлілася, напярэдадні жанчына разам са сваім сужыцелем распівала спіртное. Пасля таго, як выспалася, вырашыла выйсці на вуліцу. Але ўваходныя дзверы былі замкнуты. Тады жанчына расчыніла акно, нахілілася, не ўтрымалася за падаконнік і… паляцела ўніз з другога паверха. Па дадзенаму факту праводзіцца праверка.
Грошы
Жыхарка Обалі паведаміла ў міліцыю, што з яе кватэры прапалі грошы. Міліцыянеры ўстанавілі, што ў чужую кватэру шляхам падбору ключа пранікла мясцовая жыхарка. Яна і ўкрала з кашалька  200 тысяч рублёў.
Праз два дні гэтая ж пацярпелая зноў звярнулася ў міліцыю і расказала, што ў яе прапала 500 тысяч рублёў, якія знаходзіліся на ложку пад падушкай. Узбуджана крымінальная справа. Вядзецца расследаванне.
Пажар у Сураўнях
У райаддзел па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што ля шматпавярховага дома ў Сураўнях гарыць драўляны гараж. Побач загарэўся яшчэ  адзін гараж і драўляная пуня. У выніку пажараў былі знішчаны два гаражы, легкавы аўтамабіль і пуня з сенам.
Матэрыялы перададзены ў РАУС. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Без правоў
На аўтадарозе Мінск-Мядзель на легкавым аўтамабілі быў затрыманы жыхар в. Гаравыя. Як высветлілася, вадзіцель не меў правоў кіравання, бо быў іх пазбаўлены за перавышэнне хуткасці руху. Парушальніку пагражае штраф да 20 базавых велічынь (3 мільёны рублёў).
На мапедзе
Жыхар а.-г. Слабада ехаў на мапедзе па вуліцы Юбілейнай, што ў Шуміліне, у нецвярозым стане. Акрамя таго, кіроўца быў без моташлема і не меў абавязковай страхоўкі на мапед. На мужчыну складзены тры адміністрацыйныя пратаколы.
Пешаход
У Светласельскім супрацоўнікі ДАІ затрымалі пешахода, які пры наяўнасці тратуара ішоў па праезнай частцы дарогі. Пешаходу пагражае штраф памерам у 150 тысяч рублёў.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 81 ад 21.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *