На заседании в райисполкоме: о налогах, ярмарке и уборке овощей

Актуалии Президент

Пра падаткі, кірмаш і ўборку  гародніны
Учора адбылася рабочая нарада, якую правёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны.  Адкрываючы нараду, Уладзімір Пятровіч паведаміў пра суботні абласны селектар,  засяродзіў увагу на бясспрэчным выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках года. На асаблівым кантролі ў кіраўніка раёна – пытанні выплаты заработнай платы, асабліва ў сельгаспрадпрыемствах раёна.
Крытыка старшыні райвыканкама была выказана за арганізацыю і правядзенне суботняга кірмашу. Гэта рэальная магчымасць папоўніць касу прадпрыемстваў, але яе скарысталі далёка не ў поўнай меры і не ўсе арганізацыі раёна. На такіх кірмашах людзі павінны мець магчымасць набыць любы тавар у самым шырокім асартыменце, заўважыў ён.
У. П. Куранны запатрабаваў актывізаваць работу па зборы падаткаў на зямлю і нерухомасць. Старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава прапанавала пераняць вопыт работы па зборы названых падаткаў у Обальскім сельсавеце: спісы падаткаплацельшчыкаў былі перададзены ў арганізацыі, дзе яны працуюць, і падаткі былі пералічаны па заяве грамадзян з іх зарплаты.
Недаравальнымі палічыў кіраўнік раёна выпадкі, калі адключаюць электраэнергію, нават і за даўгі, у сем’ях, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Такія факты былі выяўлены падчас рэйду пажарна-выратавальнай службы ў Обальскім сельсавеце.
Былі разгледжаны пытанні аб дапамозе гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў ва ўборцы гародніны, бо надвор’е прыспешвае – праз некалькі дзён чакаюцца маразы і снег, а таксама іншыя рабочыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 81 ад 21.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *