Рабочее совещание у председателя райисполкома

Актуалии Президент

Найперш – бяспека
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук правеў учора рабочую нараду, на якую былі запрошаны члены райвыканкама і актыў раёна.
Кіраўнік раёна пачаў размову з пытанняў бяспекі людзей, нагадаў кіраўнікам аб персанальнай адказнасці за стан падведамных збудаванняў, запатрабаваў вызваляць дахі ад снегу і наледзі, не дапускаць, каб стваралася пагроза для здароўя і жыцця людзей. Трэба пастаянна клапаціцца пра бяспеку людзей у быце і на рабочых месцах, рабіць усё, каб не мець гібелі людзей на пажарах, каб супрацьстаяць такой ганебнай з’яве, як алкагалізацыя, якая часта становіцца прычынай розных надзвычайных здарэнняў – такую задачу перад актывам раёна паставіў В. А. Падляшчук.
Шмат часу Вальдэмар Антонавіч прысвяціў гаспадарчым пытанням. У прыватнасці, спыніўся на выкананні прагнозных паказчыкаў за студзень, акрэсліў работу па абласной праграме “Вітагра”, якая ставіць перад раёнам вельмі сур’ёзныя, нават амбіцыйныя задачы, закрануў іншыя надзённыя праблемы.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №10 ад 8.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *