Шумилинская делегация приняла участие в открытии «Школы мира» в Городке

Актуалии Общество

Мы за мір!
21 верасня ў Гарадку з удзелам кіраўніцтва вобласці і Гарадоцкага раёна была адкрыта першая ў Віцебскай вобласці “Школа міру”. Вучні і настаўнікі раённай гімназіі, абедзвюх шумілінскіх школ разам са старшынёй раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру” Людмілай Шаўцовай 20-21 верасня правялі ў Гарадку.
У гэтыя дні на базе загараднага аздараўленчага лагера “Арыён” у вёсцы Кабішча праходзіў злёт юных пасланнікаў міру, які сабраў школьнікаў Гарадоцкага, Шумілінскага раёнаў і мястэчка Дзядзенева Маскоўскай вобласці. Для іх была арганізавана навукова-практычная канферэнцыя “Вайна ў лёсе маёй сям’і”, інтэлектуальная гульня “Дзеці міру”, а таксама фотасушка. І беларускія, і расійскія школьнікі з захапленнем выказваліся пра час, праведзены разам. Усе спадзяюцца на далейшае сяброўства і такія вось сустрэчы…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Цалкам матэрыял можна прачытаць у №74 ад 25.09.2018 г.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *