На территории Шумилинского района находится 52 воинские захоронения времён Великой Отечественной войны

Актуалии

Ніхто не забыты, нішто не забыта

На тэрыторыі нашага раёна знаходзяцца 52 вайсковыя пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны і тры месцы масавага знішчэння мірнага насельніцтва за сувязь з партызанамі і мірнага яўрэйскага насельніцтва.

Яны –  наша памяць пра тых, хто загінуў за нашу свабоду і незалежнасць. Зразумела, напярэдадні Дня Перамогі да гэтых месцаў асаблівыя адносіны. Сёлета на рамонт вайсковых пахаванняў выдаткаваны    83 мільёны рублёў.
На вайсковых пахаваннях у вёсках Полцева (на здымку) і Роўнае зараз ідзе капітальны рамонт. Спецыялісты з “Шумілінагандальбуду” і ПМК-70 – менавіта яны займаюцца рэканструкцыяй – адзначаюць, што справа гонару завяршыць усе работы да 9 мая.
3-4 мая быў праведзены аб’езд усіх вайсковых пахаванняў і месцаў масавага знішчэння мірнага насельніцтва. Кожная памятная мясціна дагледжаная, прыбраная, праведзены касметычны рамонт – гэта своеасаблівая даніна павагі нашчадкаў за подзвіг дзядоў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў № 36 ад 06.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *