Главное Новости Общество

На Новы год дзіцячыя мары здзяйсняюцца

У дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» вырашылі прыняць удзел работнікі райвыканкама. Яны падрыхтавалі навагоднія падарункі для васьмі дзетак з розных населеных пунктаў раёна з улікам іх пажаданняў і дэлегавалі ў якасці Дзедаў Марозаў старшыню райвыканкама Сяргея Галынчыка і старшыню раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча.

Сяргей Галынчык уручае падарунак Ягору Цялушкіну з Обалі.

А пад ёлку ў Дзеда Мароза дзеткі папрасілі цацкі і гульні. І дарослыя ажыццявілі іх мары. Напрыклад, у Обалі Сяргей Галынчык уручыў Машы Ільіных доўгачаканае мяккае медзведзянё, Андрэю Зімяніну – машынку-фуру, Ягору Цялушкіну – развіваючыя гульні, ашчаслівіў падарункамі дзяўчынку ў Светласельскім. Мікалай Будневіч адправіўся з прыемнай місіяй і даставіў навагоднія сюрпрызы дзецям у Жданоўку, Кардон і Шыліна.
Трэба было бачыць, як свяціліся ў хлопчыкаў і дзяўчынак вочы ад радасці і задавальнення.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №102 от 30.12.2021 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *