Пять врачей — молодых специалистов приступили к работе в Шумилинской ЦРБ

Главное Здоровые города и посёлки Здоровье Молодёжь Новости

Мы іх вельмі чакалі!

София Майстрёнок, Михаил Насыр, Валерия Барановская и Юлия Васехо.

Сёлета ў Шумілінскай ЦРБ прыступілі да работы 5 маладых урачоў.

Сярод маладых урачоў двое нашых, шумілінскіх.  Так, пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на малую радзіму прыехала Юлія прыехала Юлія Васеха. Яна родам з аг. Кардон, яе першае працоўнае месца  – Мікалаеўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. З задавальненнем малады ўрач прыступіла да работы, на прыём да яе за дзень прыходзяць да  15 чалавек.

Вярнуўся ў раён жыхар райцэнтра Міхаіл Насыр, які працягвае дынастыю шумілінскіх медыкаў. Ён закончыў Віцебскі медуніверсітэт і працуе ўрачом агульнай практыкі ў Обалі. «Задаволены сваім першым рабочым месцам, на радзіме ўсё роднае і знаёмае, – кажа Міхаіл. – Да мяне звяртаюцца розныя пацыенты – самы сталы размяняў дзявяты дзясятак, самаму маленькаму – паўгодзіка».

Юлія і Міхаіл бралі на вучобу мэтавае накіраванне ад Шумілінскай ЦРБ. Карысталася ім і Сафія Майстронак з Віцебска. Выбірала блізкі да абласнога цэнтра населены пункт. Пасля заканчэння Віцебскага медуніверсітэта працуе ў райбальніцы ўрачом оталарынголагам.

Віцяблянка Валерыя Бараноўская працуе ў райбальніцы ўрачом афтальмолагам пасля вучобы ў ВДМУ. Пасля заканчэння гэтай жа навучальнай установы ўладкавалася ў ЦРБ тэрапеўт Вераніка Валуй (таксама віцяблянка).

Адзначым, што ўсе маладыя спецыялісты з аптымізмам і энтузіязмам прыступілі да работы. Валерыя ўжо выйшла замуж, і яе муж – эканаміст плануе таксама жыць у Шуміліне, а ездзіць на работу ў Віцебск.

Сям’я чакае арэндную кватэру ў новым доме. Не перашкодзіць яна Сафіі Майстронак і Юліі Васеха, у якіх ужо ёсць маладыя людзі, магчыма, і да вяселля недалёка. А Міхаіл Насыр жыве ў Шуміліне ў бацькоў, яго гэта ўладкоўвае, кажа, што да Обалі недалёка дабірацца.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *