Шумилинские милиционеры отметили профессиональный праздник

Главное Закон Общество

Заўсёды на варце парадку

З нагоды прафесійнага свята – Дня міліцыі супрацоўнікі Шумілінскага РАУС сабраліся ў раённым цэнтры культуры.

  «Ахоўваць законныя інтарэсы людзей, папярэджваць і прыпыняць правапарушэнні, затрымліваць парушальнікаў – гэта абавязак любога супрацоўніка міліцыі, незалежна ад пасады, месца знаходжання і часу, – адзначыў старшыня раённага выканаўчага камі-тэта Сяргей Галынчык, які браў удзел ва ўрачыстасцях. – Служба шумілінскіх міліцыянераў – залог грамадскай бяспекі і спакою грамадзян раёна. Супрацоўнікі ад-дзела кругласутачна ахоўваюць парадак, калі трэба, падымаюцца па трывозе. Самая лепшая адзнака іх напружанай і нястомнай работы – прызнанне і давер людзей». Сяргей Аляксандравіч пажадаў міліцыянерам здароўя, міру, дабра, удачы і выканання ўсіх пастаўленых задач дзеля дабрабыту нашай краіны.

  За добрасумленную службу ў органах унутраных спраў кіраўнік раёна ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта старшага інспектара-дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы РАУС Аляксандра Філіпенку і ўчастковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Юрыя Сільвестрава. Участковы інспектар міліцыі  Дзмітрый Шэдзько атрымаў  Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў.

  «Шумілінскія міліцыянеры моцныя духам і воляй, верныя свайму доўгу людзі, якія нават сёння, у свой святочны дзень, гатовыя да выканання самых нечаканых задач», – запэўніў начальнік РАУС Уладзімір Петухоў і пажадаў калектыву новых прафесійных перамог і поспехаў.  Словы падзякі за службу начальнік міліцыі сказаў у адрас ветэранаў, чый вопыт з’яўляецца неацэнным для маладых супрацоўнікаў міліцыі.

  Уладзімір Петухоў уручыў Ганаровую грамату Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама начальніку аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Руслану Бруеву, Граматы Упраўлення – начальніку штаба Віктару Попелаву і міліцыянеру страявога падраз-дзялення міліцыі аддзялення па ахове аб’ектаў г. п. Шуміліна Чыгуначнага (г. Віцебск) аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Яўгену Барысаву. Многім супрацоўнікам РАУС была аб’яўлена падзяка УУС Віцебскага аблвыканкама, былі адзначаны міліцыянеры, якія за мінулы год прызнаны лепшымі па прафесіі.

  Падзячныя лісты начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама за выхаванне сапраўдных патрыётаў Айчыны былі ўручаны маці некаторых супрацоўнікаў аддзела. А Алена Філіпенка, чый муж два дзясяткі гадоў служыць у міліцыі, была ўзнагароджана медалём «Жонцы супрацоўніка міліцыі».

  Усіх жанчын, чыя работа так ці інакш звязана з міліцыяй, павіншавалі з надыходзячым святам 8 Сакавіка і ўручылі падарункі.

  Цікавую канцэртную праграму да свята падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры і самадзейныя артысты.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *