Сплоченной командой встречают свой профессиональный праздник сотрудники уголовного розыска Шумилинского РОВД

Безопасность Главное Общество

Крымінальны вышук – работа ў камандзе

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Шумілінскага РАУС:
Арцём Сяргееў, Мікалай Волкаў, Аляксей Буракевіч, Дзмітрый Касцюк (стаяць), Вадзім Жолудзеў і Руслан Бруеў.

Адна з асноўных службаў раённага аддзела ўнутраных спраў, ад якой залежаць вынікі работы ўсяго аддзела, – гэта крымінальны вышук.
У любы час дня і ночы аператыўнікі гатовы прыбыць на месца злачынства. Яны апытваюць людзей, праводзяць праверку падазроных месцаў і грамадзян.
– Наша служба – адна з самых цікавых, непрадказальных і захапляльных, – кажа начальнік крымінальнага вышуку капітан міліцыі Руслан Бруеў. – Напэўна, ні пра адну міліцэйскую службу не знята столькі кінафільмаў. Магу з упэўненасцю сказаць: тое, што трапляе на экран тэлевізараў, толькі малая частка таго, чым прыходзіцца займацца на самой справе. Служба ў крымінальным вышуку – гэта безліч думак і ідэй, бясконцая гонка, штодзённы пошук зачэпак. Расследаванне злачынстваў – гэта кожны раз галаваломка, прычым, непадобная адна на адну. Напрыклад, аднаго са злачынцаў мы знайшлі ў Магілёве, можна сказаць, знялі з аўтобуса, які адпраўляўся ў Расійскую Федэрацыю. Калі шукалі забойцу ў казьянскіх лясах, супрацоўнікі аддзялення былі без адпачынку на рабоце трое сутак. Дапамагалі адзін аднаму, падтрымлівалі. Крымінальны вышук – гэта работа ў камандзе. І я ганаруся, што каманда ў нас дружная, надзейная, згуртаваная.
Галоўныя памочнікі Руслана Васільевіча – старшыя оперупаўнаважаныя Вадзім Жолудзеў і Дзмітрый Касцюк. Дарэчы, Дзмітрый мае самы вялікі стаж у крымінальным вышуку – сёлета спаўняецца дваццаць гадоў. Працуюць у вышуку оперупаўнаважаныя Аляксей Буракевіч, які перайшоў з участковых, Арцём Сяргееў і Мікалай Волкаў. Арцём і Мікалай – маладыя спецыялісты, яны прыйшлі на службу ў РАУС у мінулым годзе. Мікалай закончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь у Мінску, а Арцём – Інстытут МУС у Магілёве. «Служба цяжкая, але вельмі цікавая, – кажуць хлопцы. – Жывая работа – гэта не тое, што лекцыі і практычныя. Тут прыходзіцца быць і юрыстам, і псіхолагам з развітай інтуіцыяй. Многа чаму мы вучымся ў сваіх старэйшых таварышаў, а правільна афармляць дакументы, уважліва і скрупулёзна працаваць нацэльвае наш начальнік Руслан Васільевіч». Супрацоўнікі крымінальнага вышуку даходзяць да кожнага пацярпелага грамадзяніна, каб яму дапамагчы знайсці прапаўшыя рэчы, выявіць грабежніка, раскрыць цяжкое злачынства.
Дзякуючы прафесіяналізму, старанням супрацоўнікаў, за работу ў мінулым годзе ёсць нядрэнныя вынікі, кажа першы намеснік начальніка РАУС Уладзімір Петухоў. «Усяго за мінулы год па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 121 злачынства, – удакладняе Уладзімір Сямёнавіч. – Па 89 злачынствам (73,6%) устаноўлены падазроныя. Параўнаем: па вобласці раскрыццё склала 67,5%, па рэспубліцы – 59,2%. Цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў летась было зарэгістравана 13, 11 з іх (84,6%) раскрыта. Таксама раскрыты ўсе тры забойствы, усе грабяжы (іх зарэгістравана 2). Летась было зарэгістравана 79 крадзяжоў, па большасці з іх (62,5%) злодзеі знойдзены і прыцягнуты да адказнасці.
Сёлета супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўшчыльную працуюць па раскрыцці ўсіх відаў злачынстваў, асаблівую ўвагу надаюць прафілактыцы веласіпедных крадзяжоў і крадзяжоў з дач».
У сваёй службе работнікі крымінальнага вышуку выкарыстоўваюць розныя тэхнічныя сродкі, праводзяць спецаперацыі, часта начамі сядзяць у засадах. Іх служба – гэта штодзённая рызыка, адказнасць за кожны крок, за людзей, якіх абараняюць ад злачынстваў.
І каманду крымінальнага вышуку не пужаюць пастаянныя стрэсы, фізічныя нагрузкі і маральнае напружанне. Усё гэта прывычная справа, і на яе оперупаўнаважаныя аптымістычна адказваюць словамі з вядомай песні: «Прарвёмся, апера!»
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №17 ад 030.03.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *