Стартовал благотворительный проект Федерации профсоюзов «Мечты сбываются»

Актуалии Новости Общество

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’яўляе навагодні праект
«Мары  збываюцца»

Вашы дзеці ўжо распавялі вам, што яны хочуць атрымаць у падарунак на Новы год? Мараць пра нешта чароўнае, незвычайнае і, здаецца, нават неверагоднае?
Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект “Мары збываюцца”.
Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі на электронны адрас pressa.vitebsk.fpb@mail.ru.
Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку “Мары збываюцца” і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам.
Чаму сем? Таму што цуды павінны раўнамерна размяркоўвацца па ўсёй краіне.
Прэс-служба прафсаюзаў Віцебскай вобласці.
Апублікавана ў №93 ад 29.11.2019 г.