Татьяна Леонова работает хозяйкой склада в «Сиротинском» почти тридцать лет

Людзі і лёсы Сельское хозяйство

Гаспадыня склада
Колькі помню, а ў “Сіроцінскім” нязменна працуе Таццяна Іванаўна Лявонава. Так, у гаспадарцы яна без малога трыццаць гадоў. Пачынала з вагаўшчыцы, ініцыятыўную і спрытную дзяўчыну заўважыла тагачасны кіраўнік гаспадаркі Ганна Мікалаеўна Атрахімовіч. Яна і прызначыла Таццяну Іванаўну ў 80-я гады гаспадыняй саўгаснага склада.
Таццяна Іванаўна знаходзіць агульную мову і з рабочымі, і са спецыялістамі, і з дзецьмі. Гэта да яе на зернесушылку кожны год у час жніва прыходзяць працаваць каля двух дзясяткаў школьнікаў.
У час прыпару з раніцы да позняга Т. І. Лявонава знаходзіцца на зерняскладзе. Размяркоўвае работу, потым правярае, кантралюе, падлічвае, запісвае. Па натуры сваёй чалавек спрытны і хуткі, яна ўсюды паспявае. І на складзе ў яе кожны дзень парадак, і на тэрыторыі, і на сушылцы.
Ларыса КІСЯЛЁВА
Надрукавана ў №82 ад 24.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *