Детям понравилось примерять на себя роль спасателя

Безопасность Молодёжь

“Моладзь за бяспеку”
У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Моладзь за бяспеку” работнікі РАНС правялі на мінулым тыдні спаборніцтвы па пажарнай бяспецы сярод школьнікаў.
Дзецям спадабалася адчуваць сябе выратавальнікамі.  Яны з задавальненнем апраналі баявое адзенне, нацягвалі за лічаныя секунды процівагазы. Школьнікам было цікава памерацца сіламі ў трапнасці: яны “стралялі” ў цэль са ствала высокага ціску пажарнай машыны.
Спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС Л. Лінкевіч раздала членам гурткоў “Юныя выратавальнікі”, што працуюць у  СШ № 1 і № 2, лістоўкі з правіламі пажарнай бяспекі. Дзеці раздавалі гэтыя лістоўкі ўдзельнікам і гасцям восеньскага кірмашу.
Напрыканцы мерапрыемства ўсім дзецям былі ўручаны памятныя падарункі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *