Очередная сессия районнога Совета депутатов утвердила бюджет района

Актуалии Президент

Дэпутаты прынялі бюджэт раёна
13 снежня адбылася чарговая сёмая сесія раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання.
У рабоце раённага форуму прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ягоравіч Ацясаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Васіль Міхайлавіч Байкоў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар Віцебскай абласной філармоніі Алена Міхайлаўна Падаляк, старшыня аблспажыўсаюза Аляксандр Мікалаевіч Шынкарэнка.
Работу сесіі вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава.
Дэпутаты прааналізавалі работу раёна ў 2010 го-дзе, зацвердзілі прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011 год.
З дакладам па гэтаму пытанню выступіла намеснік старшыні райвыканкама В. А. Байда. Вольга Аляксандраўна падрабязна спынілася не толькі на тых дасягненнях, якія мае сёлета раён, але і паказала пралікі, недапрацоўкі ў рабоце канкрэтных прадпрыемстваў, прапанавала шляхі выхаду на рэнтабельную вытворчасць. Без гэтага немагчыма рухацца наперад, бо ў наступным годзе перад раёнам стаяць вельмі напружаныя задачы.
У 2011 годзе, паведамі-ла В. А. Байда, неабходна забяспечыць рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі не менш чым на 13%, доўгага льновалакна — на 9%, кароткага – на 11%.
Перад сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі стаіць задача павялічыць вытворчасць прадукцыі на 8—9%, давесці рэнтабельнасць прадукцыі да 7%. Аграрыям раёна трэба атрымаць 68 тысяч тон збожжа, 13,5 тысячы тон бульбы, 10 тысяч тон насення рапсу, 800 тон льновалакна, 37,3 тысячы тон малака, 12,6 тысячы тон мяса буйной рагатай жывёлы і птушкі.
У 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 9000 квадратных метраў агульнай плошчы жылля – за кошт будаўніцтва 48-мі і 40-кватэрных жылых дамоў у Шуміліне, 32-кватэрнага ў Обалі.
Рост аб’ёму рознічнага тавараабароту павінен скласці ў наступным го-дзе 115%.
Ставіцца задача ў 2011 годзе стварыць не менш дзесяці новых прадпрыемстваў, 290 новых рабочых месцаў, забяспечыць рост заработнай платы не менш чым на 20%.
Аб выкананні бюджэту ў 2010 годзе паведаміла начальнік фінансавага ад-дзела райвыканкама А. С. Сідарэнка. Алена Савельеўна вынесла на абмеркаванне дэпутатаў праект бюджэту раёна на 2011 год, падкрэсліла яго сацыяльную накіраванасць. Так, расходы па праекту кансалідаванага бюджэту Шумілінскага раёна на 2011 год прагназуюцца ў размеры 62 мільярды 100,3 мільёна рублёў. З гэтай сумы расходы на невытворчую сферу складуць 77,7%.
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел дэпутат раённага Савета ад Мішкаўскай выбарчай акругі № 30, выканаўчы дырэктар СФГ “Крыніца” А. В. Лагуноў; дэпутат раённага Савета ад Юбілейнай выбарчай акругі № 7, начальнік ПМК-70 А. П. Быкаў, галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў, кіраўнік УП ЖКГ В. А. Коўзан.
На сесіі выступіў старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў. Аляксандр Ягоравіч расказаў пра выкананне вобласцю параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця, што практычна ўсе заданні выкананы на 100%.
Адказваючы на запыты дэпутатаў, А. Я. Ацясаў паведаміў, што з абласнога бюджэту будзе аказана фінансавая дапамога Шумілінскаму раёну на завяршэнне рамонту школы мастацтваў, на правядзенне ў Мікіцісе культуртэхніч-ных работ, на рэканструкцыю будынка Дабейскага сельскага Савета.
Старшыня райвыканкама В. А. Падляшчук, падводзячы вынікі адыходзячага года, адзначыў дынаміку расходнай часткі бюджэту раёна. У 2009 годзе яна складала 48,7 мільярда рублёў, у 2010 – 51,8 мільярда, у 2011 складзе 62,1 мільярда рублёў.
Дарэчы, 43% усіх расходаў пойдзе на галіну адукацыі.
Значныя выдаткі прадугледжаны на жыллёва-камунальную сферу, рамонт і ўтрыманне жыллёвага фонду, рэканструкцыю камунікацый.
Актыўна будзе развівацца будаўнічая галіна раёна. Далейшую падтрымку атрымае аграпрамысловы комплекс.
Каб выканаць галоўную задачу – напаўненне бюджэту, трэба нарошчваць аб’ёмы вытворчасці, сказаў кіраўнік раёна. Гэта аксіёма.
Дэпутаты  падтрымалі прапановы і прынялі бюджэт раёна на 2011 год. Яны прынялі таксама Праграму падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак на 2011–2015 гады.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *