Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Зварачны апарат

Жыхар Шуміліна звярнуўся ў міліцыю з той нагоды, што ў ягоным гаражы пабывалі злодзеі. А праніклі яны туды, як устанавілі міліцыянеры, праз праём паміж дахам і сцяной. З гаража прапалі зварачны апарат, шрубавёрт, шліфавальная машынка, перфаратар. Агульны ўрон, нанесены гаспадару, склаў больш за чатыры мільёны рублёў. Па гарачых слядах злачынства было раскрыта. Як высветлілася, чужы гараж «абчысціў» жыхар Шуміліна. Ён затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага прабывання РАУС. Нарабаванае канфіскавана і вернута пацярпеламу.
Дэталі
Пацярпеў індывідуальны прадпрымальнік з Шуміліна: з ягонай гаспадарчай пабудовы сарвалі навясны замок і ўкралі дэталі ад каробкі перадач аўтамабіля МАЗ. Агульны ўрон склаў 23 мільёны рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Відэарэгістратар
Адзін з жыхароў Шуміліна ўвесь час пакідаў  на ноч сваю легкавушку пад вокнамі шматпавярховага дома. І не думаў, што на ягоны “Форд” могуць паквапіцца злодзеі. Яны  разбілі шкло ў аўтамабілі і ўкралі з салона відэарэгістратар і антырадар. Агульны ўрон склаў больш за 600 тысяч рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Дача
Жыхар г. Віцебска паведаміў у міліцыю, што ў ягоным дачным доме ў в. Улазавічы пабывалі злодзеі. З пакоя прапалі прадукты харчавання і асабістыя рэчы гаспадара, ацэненыя больш як на 300 тысяч рублёў. Міліцыянеры знайшлі злодзея, ім аказаўся непрацуючы жыхар в. Стрэлкі. Да таго ж, мужчына быў раней судзімы за крадзеж, меў не знятую і непагашаную судзімасць.
Са зводак ДАІ
Матацыклісты

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў аграгарадку Башні чацвярых маладых людзей, якія ехалі на матацыклах і мапедах без тэхагляду, без страхоўкі і правоў кіравання. Прычым, двум з вадзіцеляў не было 18 гадоў. Яны выкліканы на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.
Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці бацька аднаго з хлопцаў – за тое, што перадаў права кіравання мапедам непаўналетняму.
“Стань заўважным у цемры”
За час прафілактычнай акцыі “Стань заўважным у цемры”, якая праводзілася з 6 па 19 кастрычніка, супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі 18 парушэнняў Правілаў дарожнага руху сярод пешаходаў, 2 – сярод веласіпедыстаў, 1 – сярод возчыкаў гужавога транспарту. Выяўлены два кіроўцы, якія селі за руль у стане алкагольнага ап’янення. 98 вадзіцеляў парушылі хуткасны рэжым.
У ходзе акцыі быў праведзены маніторынг карыстання святловяртальнымі элементамі сярод вучняў школы раёна. Маніторынг паказаў, што ў Амбросавіцкай школе носяць флікеры 80% вучняў, а ў Обальскай – толькі 60%.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *