Слово – делегату IV Всебелорусского народного собрания

Актуалии Молодёжь Общество

“І нашы прапановы ўлічвалі”
На сустрэчах у вытворчых калектывах ААТ «Прыазёрны свет» дэлегат чацвёртага Усебеларускага народнага сходу Мікалай Жыгуноў дзяліўся сваімі ўражаннямі.
Мікалай працуе ў гаспадарцы механізатарам. У 22 гады сваёй стараннасцю ў працы ён дабіўся людской павагі. Сярод шумілінскіх дэлегатаў на Усебеларускім сходзе Мікалай быў самы малады.
“У Мінску сустрэў нямала сваіх равес-нікаў, – расказаў Мікалай. – Уразіла вы-ступленне Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Прамова Прэзідэнта была шчырай і даступнай. Абмяркоўвалі пытанні развіцця нашай краіны. Мне, вядома ж, бліжэй былі пытанні сельскай гаспадаркі”.
Запомнілася Мікалаю экскурсія на самае знакамітае ў рэспубліцы сельгаспрадпрыемства “Ждановічы”. Дэлегатам паказалі сучасны машынна-трактарны парк, расказалі, як развіваецца садоўніцтва, агародніцтва. Нават зімой у цяпліцах вырошчваюць гуркі і памідоры. Прыемна здзівіла Мікалая, што сельгаспрадпрыемства мае ўласны санаторый з басейнам і салярыем.
Усебеларускі народны сход уразіў Мікалая сваім размахам. Імпанавала, што кожны з дэлегатаў мог зрабіць прапанову, выказаць сваю думку. І да іх прыслухоўваліся, улічвалі, абмяркоўвалі.
“Шлях развіцця нашай краіны выбіраў народ”, – гаворыць Мікалай Жыгуноў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *