Районная Доска почета Шумилинского района: Николай Прищепов

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Трыццаць гадоў – на трактары
Так бывае нячаста, што чалавек з першых хвілін размовы ўнушае да сябе давер, у яго словах чуецца адкрытасць і шчырасць. Як, напрыклад, пры размове з трактарыстам-машыністам КУСГП “Сіроцінскі” Мікалаем Леанідавічам Прышчэпавым, чыё імя занесена на раённую Дошку гонару.
Не, ён не любіць хваліцца, расказваць пра свае дасягненні. Проста кожны дзень працуе на сумленне. І так на працягу трыццаці гадоў. Родам з Гарадоцкага раёна, ён прыехаў у Слабаду ўслед за жонкай, якую размеркавалі сюды на працу. Так і прыжыўся тут, застаўся на ўсё жыццё.
“У 80-я гады, калі ўладкаваўся працаваць у “Сіроцінскі”, у саўгасе было больш за 60 трактароў, – успамінае Мікалай Леанідавіч. – Працаваць механізатарам было прэстыжна. Я ніколі не пашкадаваў, што кірую трактарам. Не шкадую і зараз. Работа хлебароба заўсёды запатрабаваная”. Летам адвозіў зерне ад камбайнаў, зімой –  з фермаў гной на палеткі. Ды ці мала работы ў сельскай гаспадарцы для талковага механізатара!
У гэтым годзе Мікалай Леанідавіч працаваў з касілкай,  падчапляў да  свайго МТЗ прэс-падборшчык. За лета скасіў больш за чатырыста гектараў  травы, спрасаваў  больш за шэсцьсот тон сена і саломы.  “А зімой буду на трактары падвозіць да фермаў кармы”, – кажа механізатар.
Кіраўніцтва КУСГП “Сіроцінскі” ахарактарызавала М. Л. Прышчэпава як чалавека прыстойнага, спакойнага і вельмі працавітага. А яшчэ ён добры гаспадар,  сем’янін і бацька для сваіх дзвюх дачок.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №84 ад 31.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *